Аляксей Арэстовіч: З пачатку вайны загінулі да 10 тысячаў украінскіх вайскоўцаў
11.06.2022, 13:08
Belsat
podpis źródła zdjęcia
А страты Расеі перавышаюць украінскія ў разы.
Аляксей Арэстовіч, дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Уладзімір Зяленскага, заявіў, што за час вайны Украіна страціла каля 10 тысяч вайскоўцаў. Такую лічбу ён назваў падчас жывога эфіру з палітыкам і юрыстам Маркам Фейгіным.
Паводле Арэстовіча, страты Расеі перавышаюць украінскія ў разы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
,,
«У нас і ў пачатку канфлікту гінулі 100 за содні ў сярэднім, а ў расейскім войску тысяча за содні ў першыя 20–30 дзён. Цяпер у іх 200–300 гінуць, не менш», – паведаміў Арэстовіч.
На ўдакладняльнае пытанне Фейгіна, ці можна выказаць здагадку, што ўкраінскае войска страціла да 10 тысяч байцоў, Арэстовіч адказаў: «Так, дзесьці так».
Ён таксама выказаў меркаванне, што ў выніку паспяховай працы ўкраінскай артылерыі 10 чэрвеня загінулі каля 600 расейскіх вайскоўцаў.
У пачатку чэрвеня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заяўляў, што кожны дзень на фронце гінуць ад 60 да 100 украінскіх вайскоўцаў, яшчэ каля 500 чалавек штодзень атрымліваюць раненні. У сярэдзіне красавіка прэзідэнт паведамляў пра гібель 2,5–3 тысяч вайскоўцаў Збройных сілаў. Параненых на той момант было каля 10 тысячаў.