навіны

Зяленскі кажа, што гатовы да перамоваў пра канец вайны з Пуціным

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ён адзначыў, што не бачыць розніцы, будуць яны адбывацца з пасярэднікамі ці без іх

Прэзідэнт Украіны правёў прэсавую канферэнцыю з прадстаўнікамі дацкіх медыяў, паведамляе тэлеграм-канал Офісу прэзідэнта. Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў любы момант гатовы да перамоваў з Уладзімірам Пуціным пра заканчэнне вайны і вывад расейскіх войскаў з украінскіх тэрыторыяў. Ён адзначыў, што не бачыць розніцы, будуць яны адбывацца з пасярэднікамі ці без іх.
Уладзімір Зяленскі. Скрыншот: Офіс Президента України / YouTube
Уладзімір Зяленскі. Скрыншот: Офіс Президента України / YouTube
Зяленскі адзначыў: калі Расея хоча скончыць вайну, то Маскве недастаткова проста словаў і заяваў пра намеры. Прэзідэнт Украіны лічыць, што расейцы павінны сесці за стол перамоваў, каб прадэманстраваць сваё жаданне скончыць вайну. Перамовы без Украіны пра Украіну немагчымыя, таму гэтыя перамовы павінны быць наўпроставыя.


,,

«Можам размаўляць з пасярэднікамі, можам размаўляць без пасярэднікаў – мне, шчыра кажучы, усё роўна, калі Расея гатовая скончыць вайну, а значыць, выйсці з нашых тэрыторыяў. У любы момант да такога фармату я асабіста гатовы», – заявіў Зяленскі.


Пры гэтым Зяленскі падкрэсліў, што сёння толькі Пуцін пастанаўляе, спыніцца расейскае войска ці не, бо на тэрыторыі Расеі ёсць адзін чалавек, які вызначае абсалютна ўсё за грамадзянаў РФ. Кожны дзень падтрымка ўкраінскім грамадствам любога дыялогу з Расеяй змяншаецца, бо ва ўкраінцаў няма даверу да словаў з РФ.


,,

«Але я лічу, што, як бы ні было складана, трэба выкарыстоўваць усе магчымасці, каб спыніць вайну», – дадаў прэзідэнт Украіны.


Нагадаем, што ў сярэдзіне траўня намеснік кіраўніка МЗС Расеі Андрэй Рудэнка паведаміў, што Украіна фактычна выйшла з перамоўнага працэсу з прадстаўнікамі РФ. Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк у эфіры ўкраінскага тэлемарафону пацвердзіў прыпыненне перамоваў паміж Расеяй і Украінаю.
Раман Лугоўскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10