навіны

Расея зняла ковідныя абмежаванні пры ўездзе ў краіну, але захавала патрабаванне прад'яўляць ПЛР-тэсты

Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. (Фота: ІА / Белсат)
Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. (Фота: ІА / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Belavia» удакладніла правілы пералёту.

Учора, 13 чэрвеня, прэс-служба «Belavia» паведаміла, што з 14 чэрвеня на авіярэйсах з Беларусі ў Расею больш не будуць правяраць ПЛР-тэсты і даведкі аб вакцынацыі. Аднак пасля ўдакладніла інфармацыю: патрабаванне аб наяўнасці адмоўнага ПЛР-тэсту, выкананага не раней, чым за 48 гадзін да палёту ў Расею, захоўваецца.
Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. (Фота: ІА / Белсат)
Нацыянальны аэрапорт «Менск», Беларусь. (Фота: ІА / Белсат)


,,

«Belavia атрымала афіцыйную тэлеграму аб адмене ўсіх абмежаванняў пры ўездзе ў Расейскую Федэрацыю з 14.06.2022. Аднак сёння ў авіякампанію паступіла ўдакладняючая інфармацыя ад кампетэнтных органаў РФ: ковідныя абмежаванні пры ўездзе ў краіну зняты, але патрабаванне прад’яўляць ПЛР-тэсты за 48 гадзін да вылету захоўваецца. Пацвярджэнне аб тэсціраванні павінна быць аформлена ў дадатку «Падарожнічаю без СOVID-19», – гаворыцца ў тэлеграм-канале авіякампаніі.


Цяпер «Belavia» ажыццяўляе рэйсы ў шэсць расейскіх гарадоў: Маскву, Санкт-Пецярбург, Казань, Екацярынбург, Сочы і Калінінград.
На пачатку чэрвеня паведамлялася, што з 14 чэрвеня Расея здымае ўсе эпідэмічныя абмежаванні на ўезд для замежнікаў, якія прыбываюць у краіну паветраным і марскім транспартам.
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10