Куды звяртацца, каб залагодзіць экалагічныя праблемы ў Беларусі?
21.07.2022, 17:50
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Экаактывісты запусцілі «Зялёны тэлефон».
Экаактывісты запусцілі інструмент для развязку экалагічных праблемаў паўсядзённага жыцця ў Беларусі – «Зялёны тэлефон».
«Зялёны тэлефон» – гэта бясплатная кансультацыя наконт залагоджвання экалагічнай праблемы ад дасведчаных аператараў. Яны падкажуць, як скласці афіцыйны зварот ці арганізаваць грамадскія слуханні, дадуць параду.
(Фота: ТК / Белсат)
Парады можна атрымаць наконт розных праблемаў, напрыклад, калі ў вашым двары высякаюць дрэвы, адсутнічаюць кантэйнеры для асобнага збору смецця ці суседзі паркуюцца на зялёнай зоне. Можа, вы знайшлі несанкцыянаваную звалку ці хочаце праверыць законнасць новай будоўлі. З усімі гэтымі пытанням і не толькі можна звяртацца да службы «Зялёны тэлефон».