Азаронак, Эйсмант, Баскаў. Хто будзе ў складзе «камісіі па вяртанні»
07.02.2023, 21:48
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Старшынёй камісіі прызначаны генеральны пракурор Андрэй Швед.
Склад камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі па пытаннях учынення імі правапарушэнняў, якія знаходзяцца за мяжой апублікаваны на сайце Лукашэнкі, паведамляе БелТА. Старшынёй камісіі, як паведамлялася раней, будзе генеральны пракурор Андрэй Швед.
Андрэй Швед на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. (Фота: belta.by)
У Андрэя Шведа будуць два намеснікі – Валерый Гайдукевіч і Аляксей Стук, якія працуюць на пасадах намесніка старшыні пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і намесніка генеральнага пракурора.
Вось астатнія члены камісіі:
Нагадаем, 6 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для працы з жадаючымі вярнуцца на радзіму, якія «здзейснілі ў перыяд з 1 студзеня 2020 года да ўступлення ў сілу дадзенага ўказу адміністрацыйныя правапарушэнні або злачынствы пратэстнай накіраванасці, асцерагаюцца вяртання ў краіну ў сувязі са сваёй магчымай датычнасцю да здзяйснення такіх правапарушэнняў, злачынстваў».
Таксама паведамлялася, што пры падачы такога запыту, гэтыя асобы павінны будуць «пакаяцца ў зробленым і праінфармаваць камісію аб гатоўнасці пасля вяртання прынесці публічныя прабачэнні, пакрыць прычыненую шкоду, выконваць Канстытуцыю і заканадаўства Беларусі, паважаць дзяржаўныя сімвалы і нацыянальныя традыцыі, свядома і актыўна выконваць свой грамадзянскі абавязак».
Па выніках разгляду зваротаў грамадзянам паведамяць аб наяўнасці або адсутнасці ў адносінах да іх адміністрацыйнага працэсу, узбуджанай крымінальнай справы, а таксама аб магчымасці іх спынення ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам. Далей камісія будзе разглядаць іхную магчымасць вярнуцца ў Беларусь. У выпадку станоўчага адказу, яны павінны будуць вярнуцца ў Беларусь на працягу трох месяцаў з моманту апавяшчэння.