Як размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі паўплывае на вайну ва Украіне?
29.03.2023, 08:00
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Ці стане Украіна больш уразлівай і што будзе з заходняй дапамогай?
Belsat.eu разбіраўся ў магчымых наступствах размяшчэння тактычнай ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі з пункту гледжання расейска-украінскай вайны.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуціна 25 сакавіка паведаміў аб намеры размесціць тактычную ядравую зброю на тэрыторыі Беларусі. Заява была зроблена ў кантэксце размовы пра вайну з Украінай і супрацьстаянне з Захадам. Рашэнне Масквы нібыта мусіць стаць адказам на пастаўкі Вялікай Брытаніяй ва Украіну боепрыпасаў са збедненым уранам, якія Пуцін назваў «зброяй з ядравым кампанентам».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мужчына нясе фрагменты адной з трох ракет «Іскандэр», якія патрапілі ў прамысловае прадпрыемства ў Харкаўскай вобласці. 1 жніўня 2022 года. (Фота: Madiyevskyy Vyacheslav/Ukrinform / Abaca Press / Forum)
Гэтае тлумачэнне абсалютна маніпуляцыйна. Снарады са збедненым уранам не з’яўляюцца ядравай зброяй: яны не прыводзяць ні да ўзнікнення магутнай разбуральнай ударнай хвалі, ні да радыяцыйнага забруджвання. Збеднены ўран выкарыстоўваецца ў боепрыпасах праз тое, што ягоная шчыльнасць у два разы перавышае шчыльнасць свінцу – гэта робіць бранябойныя снарады значна больш эфектыўнымі.
Навуковы камітэт ААН канстатуе, што ўдыханне часціц збедненага ўрану або яго трапленне ў цела чалавека не прыводзіць да нейкіх клінічна значных адхіленняў, звязаных з уздзеяннем радыеактыўнага выпраменьвання. Паводле вынікаў даследаванняў МАГАТЭ, радыелагічная пагроза для насельніцтва і навакольнага асяроддзя, якая ўзнікае ў выніку лакальнага забруджвання тэрыторыі дробнымі часціцамі збедненага ўрану, таксама не зʼяўляецца значнай.
Пуцін у сваю чаргу хоча размесціць у Беларусі тактычную ядравую зброю (ТЯЗ): яна выкарыстоўвае энергію дзялення ядра атамаў, што прыводзіць да ўзнікнення магутнай разбуральнай ударнай хвалі, знішчальнага светлавога выпраменьвання і пранікальнай радыяцыі. Да тактычнай ядравай зброі адносяць боегалоўкі магутнасцю ад кілатоны (ці нават менш) да некалькі дзясяткаў кілатонаў. Каб мець уяўленне аб разбуральнай моцы такіх боегаловак, варта нагадаць: магутнасць першай атамнай бомбы, якую амерыканцы скінулі на Хірасіму ў 1945 годзе, складала ад 13 да 18 кілатонаў у тратылавым эквіваленце. Па цяперашняй класіфікацыі яе як раз бы аднеслі да ТЯЗ.
То бок снарады з абедненым уранам і ТЯЗ – рэчы проста непараўнальныя. Адзін снарад з абедненым уранам можа знішчыць адзін варожы танк, а адна боегалоўка ТЯЗ – зруйнаваць горад.
Праўда, выкарыстанне ядравай зброі ў цяперашняй вайне застаецца пагрозай пакуль што выключна гіпатэтычнай.
Шантаж зброяй масавага знішчэння даўно зрабіўся адметнай рысай палітыкі Уладзіміра Пуціна. У Крамлі намякалі на магчымасць ужыць ядравую зброю і да ўварвання ва Украіну, і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Аднак шмат хто лічыць, што Крэмль толькі палохае сваіх праціўнікаў, а насамрэч выкарыстоўваць ядравую зброю не гатовы, бо гэта пацягне за сабой катастрафічныя наступствы для самой Расеі.
,,
«Заява аб размяшчэнні тактычнай ядравай зброі ў Беларусі не мае дачынення да рызыкі перарастання ў ядравую вайну, якая застаецца вельмі нізкай», – мяркуюць, напрыклад, у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны.
Нізкай, але ўсё ж не нулявой. Таму варта разглядзець, як тэарэтычна можа быць выкарыстана ТЯЗ.
Тактычная ядравая зброя прызначаныя для задачаў непасрэдна на тэрыторыі ваенных дзеянняў і нават на полі бою. Ядравы ўдар можа быць нанесены па важных вайсковымх абʼектах, па месцы збору вялікай колькасці войскаў і тэхнікі праціўніка. Першапачаткова падчас халоднай вайны тактычную ядравую зброю распрацоўвалі на выпадак маштабных ваенных кампаніяў, дзе могуць сутыкнуцца вялікія масы войскаў NATO і краінаў Варшаўскай дамовы. Прычым для таго, каб дасягнуць значнай перавагі на шырокім фронце баявых дзеянняў, выкарыстанне тактычных ядравых зарадаў мусіла быць адносна масавым.
Вайна ва Украіне ўсё-ткі мае больш абмежаваны характар, таму мэтазгоднасць выкарыстання ТЯЗ у цяперашніх умовах у прынцыпе сумнеўна. Аднак калі расейскае кіраўніцтва вырашыцца на гэты радыкальны крок, то з ваеннага пункту гледжання выкарыстоўваць ТЯЗ з тэрыторыі Беларусі мае сэнс хіба што толькі ў выпадку новага паходу на Кіеў або спробе прарыву ў Заходнюю Украіну. То бок у буйных аперацыях, якія могуць вырашыць лёс вайны.
Такім чынам, пагрозу выкарыстання тактычнай ядравай зброі з тэрыторыі Беларусі варта разглядаць у першую чаргу ў кантэксце магчымага адкрыцця другога фронту і новага ўварвання ва Украіну з поўначы. Адзначым пры гэтым, што пакуль прыкметаў падрыхтоўкі буйнамаштабнага наземнага ўварвання з тэрыторыі Беларусі не назіраецца: наступальная групоўка цяпер не фармуецца, а расейскі кантынгент за апошні месяц нават зменшыўся.
Іншая справа, калі Расея захоча выкарыстаць ТЯЗ не на полі бою, а для атакі на мірныя гарады, каб зламіць волю ўкраінскага народу да супраціву. Нават адна адносна маламагутная боегалоўка ТЯЗ можа прывесці да жудасных стратаў сярод цывільнага насельніцтва. Калі Крэмль захоча арганізаваць такі ядравы тэракт, то тэрыторыя Беларусі, безумоўна, найбольш зручная пляцоўка для размяшчэння ТЯЗ – адсюль бліжэй усяго да Кіева.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum)
Варта заўважыць, што носьбіты тактычная ядравай зброі могуць быць вельмі розныя: ракеты розных тыпаў, авіяцыйныя бомбы, артылерыйскія боепрыпасы і нават падводныя зарады. Пуцін пакуль казаў толькі пра 10 самалётаў, здольных несці ТЯЗ (гаворка, імаверна, ідзе пра знішчальнікі Су-27 і Су-30) і аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М».
«Іскандэры-М» з ядравымі боегалоўкамі будуць ўяўляць найбольшую небяспеку для ўкраінскіх гарадоў. Гэтыя балістычныя ракеты здольныя біць на адлегласць у 500 км і знішчыць іх вельмі цяжка. Імаверна, украінскія СПА атрымаюць магчымасць эфектыўна змагацца з «Іскандэрамі» толькі тады, калі на баявое дзяжурства заступяць пераданыя амерыканцамі ЗРК «Patriot».
Праўда, хутчэй за ўсё, размяшчэнне ТЯЗ у Беларусі разлічана зусім не на тое, каб запалохаць Украіну. Асноўная мэта Крамля – зламіць рашучасць краінаў Захаду, прымусіць іх спыніць вайсковую падтрымку афіцыйнага Кіева і прызнаць заваяванні РФ. Не дарма Пуцін выкарыстаў у якасці фармальнай нагоды для размяшчэння ТЯЗ у Беларусі пастаўкі брытанскіх боепрыпасаў для ЗСУ. Ён разлічвае такім чынам згуляць на страхах Захаду наконт некантралюемай эскалацыі і перацякання канфлікту ў ядравую вайну.
Калі б ЗША і іх саюзнікі сапраўды пагадзіліся на патрабаванні Крамля, то для Украіны гэта мела б катастрафічныя наступствы. Аднак такі сцэнар у цяперашніх умовах выглядае нерэалістычна.
Па-першае, ЗША і іх саюзнікі ўжо прывыклі да ядравага шантажу з боку Расеі, ведаюць цану словаў Пуціна і гуляць у гульні Крамля не збіраюцца. Бясконцае паўтарэнне пагрозаў наконт выкарыстання ядравай зброі часткова дэвальвавала страх Захаду перад эскалацыяй. На 14-м месяцы вайны пераканаўча ствараць вобраз непрадказальных вар’ятаў, якія здольныя ў любы момант знішчыць свет у ядравым апакаліпсісе, расейскаму кіраўніцтву становіцца ўсё цяжэй.
Не выпадкова рэакцыя ЗША на заяву Пуціна была надзвычай спакойная.
,,
«Мы не бачым ні прычын для карэктавання нашай уласнай стратэгічнай ядравай пазіцыі, ні якіх-небудзь прыкметаў таго, што Расея рыхтуецца выкарыстаць ядравую зброю», – заявілі ў Пентагоне на наступны дзень.
Прасцей кажучы, Злучаныя Штаты цяпер даюць зразумець Маскве, што чарговая спроба шантажу іх зусім не ўразіла.
Па-другое, з вайсковага пункту гледжання гэта мала што змяняе для Захаду. Каментуючы размяшчэнне ТЯЗ у Беларусі, дэпутат нямецкага бундэстагу Норбэрт Рёттген заклікаў немцаў да спакою і заўважыў, што расейская ядравая зброя ў Беларусі не нясе дадатковай пагрозы для Еўропы, паколькі яна і так была размешчана ў Калінінградскай вобласці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Donat Sorokin / TASS / Forum)
Сапраўды ў Калінінградзе ўжо даўно знаходзяцца расейскія «Іскандэры», якія могуць выкарыстоўваць ядравыя боегалоўкі. На Захадзе ўпэўнены, што ядравая зброя з’явілася ў Калінінградскай вобласці яшчэ перад пачаткам поўнамаштабнай вайны, хаця Крэмль афіцыйна гэта не прызнаваў. У траўні 2022-га расейскае камандаванне нават адпрацавала імітацыйны запуск балістычных ракетаў па вайсковых абʼектах умоўнага суперніка. У якасці пляцоўкі для ядравых удараў па Еўропе калінінградскі анклаў больш пагрозлівы, чым тэрыторыя Беларусі.
Гэта не значыць, што Захаду размяшчэнне ТЯЗ у Беларусі не цікава. Рэзкія выказванні вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу па замежных справах Жузэпа Бурэля сведчаць пра тое, што ў Еўропе ўважліва сочаць за развіццём падзеяў і не збіраецца пакінуць цяперашнюю эскалацыю без адказу. Аднак гэта не той крок Масквы, які здольны запалохаць Захад і прымусіць яго да саступак, якія б паўплывалі на вайну ва Украіне.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.