Ціск праз сваякоў – ганебны «інструмент» беларускага рэжыму
07.11.2023, 10:30
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: aif.ru)
podpis źródła zdjęcia
Сабралі выпадкі, як улады затрымліваюць невінаватых, каб паўплываць на апанентаў.
Днямі стала вядома пра тое, што сілавікі затрымалі брата палітолага Валера Карбалевіча, які пасля пачатку рэпрэсіяў 2020 года вымушаны быў выехаць з Беларусі. Алега Карбалевіча затрымалі разам з жонкай, але пасля затрымання выпусцілі, аддаўшы позвы ў суд. Гэта адзін з найбольш «свежых» выпадкаў, калі беларускія ўлады, не маючы магчымасці дацягнуцца да тых, хто з’ехаў, помсцяць іхным сваякам. На каго яшчэ спрабуюць «націснуць» праз родных і блізкіх?
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: aif.ru)
Шантаж «сваякамі»
Пасля 2020 году за межамі Беларусі апынулася вялікая колькасць актыўных беларусаў, дзейнасць якіх на той ці іншай ніве (палітычнай, вайсковай, культурніцкай) муляе вока беларускаму рэжыму. У адказ з’явіліся завочныя суды – як над Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Вадзімам Пракоп’евым і іншымі, продаж канфіскаванай маёмасці – як у Святланы Ціханоўскай, немагчымасць распараджацца сваёй маёмасцю на падставе даверанасцяў, падпісаных не ў Беларусі, або немагчымасць замяніць пашпарт па-за межамі краіны – як гэта датыкнулася тысячаў беларусаў, якія апынуліся за межамі краіны. Але калі ўсе пералічаныя вышэй метады не даюць неабходнага «выніку», улады не супраць выкарыстаць і такія сродкі ўздзеяння, як шантаж блізкімі і сваякамі.
Якога выніку хацеў дасягнуць рэжым у гісторыі з братам Валера Карбалевіча, можна толькі здагадвацца. Але, па ўсім відаць, яна яшчэ не скончаная. Выглядае на тое, што затрыманне было спланаваным, бо яго зладзілі супрацоўнікі САХР з Менску ў рамках «антытэрарыстычных» вучэнняў, што праводзіліся ў Рэчыцкім раёне. Сямейную пару цягам 72 гадзін пратрымалі ў ізалятары часовага ўтрымання, іх спрабавалі прымусіць запісаць «пакаяннае» відэа, але сваякі адмовіліся гэта рабіць. У той жа час, сцвярджаецца, што ў братавай забралі тэлефон – у акаўнце ў «Аднакласніках» у ім знайшліся падпіскі на «Радыё Свабода». Сужэнцам уручылі позвы ў суд на 10 лістапада.
Затрыманні сваякоў палітыкаў: брат Паўла Латушкі
Сярод вядомых палітычных дзеячаў, у якіх былі затрыманыя сваякі, – намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі і старшыня Аб’яднанага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: aif.ru)
31 студзеня 2022 года міліцыя затрымала стрыечнага брата палітыка – Анатоля Латушку – разам з Ліліяй Ананян і Аленай Маліноўскай нібыта за маляванне праз трафарэты на паштовых скрынках герба «Пагоня». Паводле словаў родных, Анатоля збівалі ў міліцэйскім пастарунку, патрабуючы ад яго пароль да тэлефона. Вядома, што яму было нанесена не менш за 50 удараў, таксама міліцыянты надзявалі яму на галаву поліэтыленавы пакет.
«Я бачу, што ўжо ў адносінах да сям’і Латушкі здзяйсняюцца масіраваныя дзеянні, накіраваныя на тое, каб рэпрэсаваць чальцоў сям’і па прыкмеце прыналежнасці да яе», – так пракаментаваў затрыманне свайго брата Павел Латушка.
20 верасня над мужчынам адбыўся суд: суддзя Цэнтральнага раёна горада Менска Дзмітрый Карсюк прысудзіў яму 6 гадоў зняволення ў калоніі. Праваабаронцы прызналі Анатоля Латушку палітзняволеным.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: aif.ru)
Акрамя таго, у жніўні была затрыманая і жонка Анатоля Латушкі – Алена. 10 кастрычніка менскі суд прыгаварыў яе да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» (без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Алена таксама была прызнаная палітзняволенай.
Затрыманне сына Анатоля Лябедзькі
28 сакавіка стала вядома пра затрыманне сына палітыка, дарадцы беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоля Лябедзькі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: aif.ru)
Спачатку маладому чалавеку далі двойчы па 15 содняў арышту. Але пасля выставілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле 361-2 КК РБ («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).
Сам Анатоль Лябедзька так пракаментаваў затрыманне свайго сына: «Сёння забралі майго сына. Толькі за тое, што ён Арцём Лябедзька, што ён мой сын. Самае мярзотнае, калі пачынаюць распраўляцца з роднымі, бяруць у закладнікі тваіх блізкіх», – напісаў ён у сябе ў «Фэйсбуку».
Разгляд справы Арцёма пачаўся 21 жніўня. Згодна з судовымі матэрыяламі, Арцём пераводзіў грошы тром арганізацыям са свайго банкаўскага рахунку, а таксама з дапамогаю мабільнай праграмы. Акрамя таго, як сцвярджае следства, у яго былі знойдзеныя выпадкі плацяжоў праз унутраную сістэму Facebook.
У судзе малады чалавек не прызнаў сваёй віны і заявіў, што яму зусім незразумелая сутнасць выстаўленых абвінавачанняў. Тым не менш суддзя Раман Пісарэвіч прысудзіў яму той тэрмін, які прасіў пракурор – 3,5 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Арцём быў прызнаны палітзняволеным.
Затрыманні актывістаў: брат адміністратара тэлеграм-канала чыгуначнікаў
У той жа час КДБ не грэбуе выкарыстоўваць у сваіх мэтах і няпоўнагадовых закладнікаў. Так, у лютым 2023 года стала вядома аб тым, што супрацоўнікі камітэту дзяржбяспекі затрымалі 15-гадовага брата адміністратара тэлеграм-канала «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси», які на пачатку вайны дзяліўся важнай інсайдарскай інфармацыяй аб перамяшчэннях расейскай тэхнікі па Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: aif.ru)
Наўзамен на вызваленне брата сілавікі патрабавалі ад адміністратара выдаліць канал з Telegram.
«Тэрарыстычная арганізацыя КДБ Беларусі захапіла і ўтрымлівае ў закладніках няпоўнагадовага роднага брата адміністратара @belzhd_live. Тэрарысты з КДБ выставілі патрабаванне выдаліць Telegram-канал і спыніць дзейнасць», – так пракаментаваў сітуацыю сам адміністратар супольнасці чыгуначнікаў.
Паводле словаў уладальніка тэлеграм-канала, 15-гадовага юнака трое содняў трымалі на Акрэсціна па крымінальнай справе аб вымагальніцтве, не дапускаючы да яго ані адвакатаў, ані бацькоў. А пасля хлопца змясцілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках, дзе ўтрымлівалі, узяўшы падпіску аб нявыездзе. Пазней стала вядома, што хлопца перавялі ў СІЗА на Валадарскага і выставілі яму абвінавачанне па крымінальнай справе, па якой яму пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення.
Затрыманні сваякоў беларускіх добраахвотнікаў
Прадстаўнікі палка Каліноўскага ўвесь час знаходзяцца «пад прыцэлам» прадстаўнікоў беларускіх спецслужбаў. Таму рэжым не ўпускае магчымасці «адпомсціць» ім за іхную дзейнасць. Нават тады, калі саміх байцоў ужо няма ў жывых.
Так, у 2022 годзе сілавікі затрымалі ажно чатырох сваякоў добраахвотніка Васіля Парфянкова, які загінуў улетку 2022-га пад Лісічанскам. У лік затрыманых трапілі брат, сястра і маці байца. Пры гэтым маці і сястру затрымлівалі, пакуль Васіль быў яшчэ жывы. Усім ім прысудзілі «содні» па абсалютна надуманых прычынах. Стрыечнага брата Васіля – Сяргея Бандарэнку – затрымлівалі двойчы ўжо пасля смерці байца. Яго збівалі падчас допытаў, што ён нават трапіў у шпіталь, з якога здолеў уцячы ў Польшчу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: aif.ru)
9 жніўня 2022 года быў жорстка затрыманы менскім АМАПам стрыечны брат намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука – Сяргей Франчук. Яго абвінавачвалі ў напісанні паклёпніцкіх каментароў, якія ён пакінуў у адным з тэлеграм-каналаў у адрас Юрыя Караева і Аляксандра Лукашэнкі. У выніку мужчыну асудзілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі, абраза прадстаўніка ўлады, распальванне варожасці і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх) да 3 гадоў зняволення.
29 верасня 2022 года сілавікі прыходзілі таксама да бацькі добраахвотніка палка Каліноўскага Яна Мельнікава. Яго затрымалі наўпрост на працы, а пазней прыехалі з ператрусам дадому. Акрамя таго, сястра Яна Мельнікава Вікторыя Навіцкая была затрыманая 21 чэрвеня 2022 года, пасля двух адміністрацыйных арыштаў, яна так і не выйшла на волю. Увосень яе асудзілі паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу і адправілі на 1,5 года ў калонію.
Прымусіць замаўчаць
У траўні 2022 года стала вядома пра тое, што сілавікі прыходзілі з ператрусам да бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, якія жывуць у вёсцы Страдзеч Берасцейскага раёну. Паводле словаў Маргарыты, ейнага бацьку сілавікі паклалі тварам на падлогу і надзелі кайданкі. Над бацькамі спявачкі адбыўся суд, які пакараў кожнага з іх штрафам у 2240 рублёў. Маргарыта расказала, што ад бацькоў сілавікі патрабавалі запісаць відэа, каб заклікаць дачку спыніць займацца палітыкай.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: aif.ru)
Зусім нядаўна на канале «Ток» выйшла інтэрв’ю прадстаўніка арганізацыі сілавікоў «Белпол» Мацвея Купрэйчыка, у якім ён таксама расказваў аб тым, што прадстаўнікі ГУБАЗіКу затрымлівалі ягоную маці, сястру і бабулю. Праз іх яны спрабавалі ціснуць на Мацвея. У лістападзе 2022 года сілавікі зноў заявіліся да сям’і Купрэйчыка і сказалі, што на ягоную маці будзе заведзеная справа за ўдзел у плане «Перамога» (нягледзячы на тое, што на ейным тэлефоне ніколі не стаяла аплікацыі «Telegram», неабходнай для гэтага). У выніку дзеля таго, каб бацькоў не арыштавалі, Купрэйчыку прыйшлося тэрмінова вывозіць іх з краіны. На шчасце, гэта атрымалася, і зараз яны жывуць у Польшчы.
На самой справе гэта далёка не ўсе выпадкі ціску на актыўных беларусаў праз сваякоў. Пра шмат якія з іх, мы, напэўна, яшчэ не ведаем. Але мы ведаем, што такі «інструмент» беларускі рэжым выкарыстоўвае таксама і для таго, каб маральна знішчаць і так ужо зняволеных, але не зламаных «ворагаў» рэжыму – як гэта адбываецца ў выпадку з Эдуардам Бабарыкам, асуджаным на 8 гадоў калоніі, або з Дар’яй Лосік, якая трапіла за краты на два гады.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.