навіны

У Беларусі з 2020 года за «нацысцкую сімволіку» судзілі больш за 650 чалавек

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Улады часам выкарыстоўваюць гэтыя абвінавачванні як інструмент масавых рэпрэсіяў.

Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала заявіў, што пры разглядзе судамі справаў, звязаных з падзеямі 2020 года, нібыта «ўстаноўлены шматлікія выпадкі праяўлення экстрэмізму, масавых беспарадкаў і пратэставай актыўнасці менавіта пад нацысцкай сімволікай і ідэалогіяй».
«Толькі за перыяд з 2020 года за прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі судамі нашай краіны прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці 650 чалавек, да крымінальнай адказнасці – шэсць чалавек. Тры асобы асуджаныя за рэабілітацыю нацызму», – цытуе Сукалу БелТА.
Вядома, што ўлады вельмі шырока трактуюць паняцці «распаўсюд нацысцкай сімволікі» і «рэабілітацыя нацызму», часам выкарыстоўваючы іх як яшчэ адзін інструмент масавых рэпрэсіяў.
Напрыклад, у 2021 годзе віцебскага краязнаўца Віктара Барысенкава пакаралі 7 соднямі адміністратыўнага арышту за публікацыю архіўнага фотаздымка часу Другой сусветнай вайны.
У 2023 годзе ў Пінскім раёне быў затрыманы мясцовы жыхар, які публікаваў чорна-белыя гістарычныя фатаграфіі, на якіх прысутнічала свастыка, а таксама паставіў на аватар у Telegram эмблему батальёна «Азоў», які ўваходзіць у склад ЗСУ.
Нібыта за «рэабілітацыю нацызму» былі асуджаны палітвязні Мікіта Бруй (стрыечны праўнук Якуба Коласа) і Аляксандр Румко.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10