навіны

«Так выйшла». У Менску закрываецца выстава да 100-годдзя Васіля Быкава, якая мусіла працаваць да траўня

Васіль Быкаў. Крыніца: interesnyefakty.org
Васіль Быкаў. Крыніца: interesnyefakty.org
podpis źródła zdjęcia

Часовая экспазіцыя адкрылася 25 студзеня і будзе згорнутая 5 лютага.

Часовая экспазіцыя да 100-годдзя пісьменніка Васіля Быкава адкрылася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску 25 студзеня. Яе планавалі паказваць да 5 траўня, аднак ужо 5 лютага выстава будзе згорнутая, паведамляе «Наша Ніва».
Васіль Быкаў. Крыніца: interesnyefakty.org
Васіль Быкаў. Крыніца: interesnyefakty.org


,,

«Самі думалі, што будзе даўжэй, але так выйшла», – адказалі ў музеі чытачу «Нашай Нівы» на пытанне пра закрыццё выставы.


Экспазіцыя «Жыццё праз абрысы і лініі» распавядае пра Васіля Быкава не толькі як пра літаратара, але і мастака. Сярод экспанатаў – намаляваная пісьменнікам схема падключэння стацыянарнага камп’ютара – якімі дратамі падключаюцца манітор, прынтар, клавіятура і іншыя прылады. Агулам на выставе прадстаўленыя больш за 70 графічных і жывапісных працаў Васіля Быкава – замалёўкі краявідаў, хатаў, падворкаў з часоў дзяцінства, а таксама ўспаміны пра вайну, выпадкі з жыцця, самаіранічныя накіды, засваенне аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах.
Васіль Быкаў. Крыніца: interesnyefakty.org
Васіль Быкаў. Крыніца: interesnyefakty.org
Васіль Быкаў пасля 8 класаў школы паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню, аднак увосень 1940 года праз недахоп грошай і адмену дзяржаўных стыпендыяў быў вымушаны пакінуць навучанне.
Пасля вайны і дэмабілізацыі ў 1947 годзе Быкаў прыехаў у Менск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкую вучэльню. Але ў выніку трапіў у Горадню, дзе некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях.
Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў в.Бычкі ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Памёр 22 чэрвеня 2003 года. Сёлета – 100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка, якое Рада БНР заклікае шырока адзначыць.
Як адзначаецца ў звароце Рады БНР з нагоды юбілею пісьменніка, Быкаў узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, быў у першым шэрагу змагання за аднаўленне незалежнасці Беларусі і нацыянальнае Адраджэнне.


,,

«Ён не баяўся казаць праўду ў твар дыктатару і апошнія гады жыцця мусіў правесці на чужыне», – нагадваюць у Радзе БНР.


У звароце таксама канстатуецца, што да гэтага часу ў сталіцы Беларусі, нягледзячы на шматгадовыя патрабаванні грамадскасці, няма ні вуліцы Васіля Быкава, ні помніка выбітнаму пісьменніку. Спыненыя і «быкаўскія дні» на ягонай малой радзіме, на Вушаччыне.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10