навіны

Беларусь больш не хоча ў Сусветную гандлёвую арганізацыю

 (Фота: WTO / Jay Louvion)
(Фота: WTO / Jay Louvion)
podpis źródła zdjęcia

Уступленне ў СГА больш не ўваходзіць у планы беларускага ўраду.

Апублікаваная пастанова Савету міністраў Беларусі, якая прадугледжвае ўнясенне змяненняў у праграму дзейнасці ўраду нашай краіны на перыяд да 2025 года. У прыватнасці, з праграмы дзейнасці Саўміну на гэтую пяцігодку пастаноўлена выключыць пункт аб удзеле ў шматбаковай гандлёвай сістэме, асновай якой з’яўляецца Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА).
 (Фота: WTO / Jay Louvion)
(Фота: WTO / Jay Louvion)
Паводле планаў ураду, у 2021–2025 гадах нацыянальнае заканадаўства мусілі прывесці ў адпаведнасць з абавязальніцтвамі ў СГА і далучыць Беларусь да арганізацыі, улічваючы нацыянальныя інтарэсы.
Уступленне ў СГА новых чальцоў – працэс, які займае звычайна 5–7 гадоў. У СГА 164 удзельнікі, у тым ліку: 160 міжнародна прызнаных дзяржаваў – чальцоў ААН, часткова прызнаны Тайвань, 2 залежныя тэрыторыі (Ганконг і Макао) і Еўразвяз.
Заяўку на далучэнне да СГА Беларусь падала яшчэ ў 1993 годзе.
«Удзел у гэтай арганізацыі дазволіць Беларусі захаваць ужо існуючыя пазіцыі і заваяваць новыя нішы ў міжнароднай гандлёвай супольнасці, забяспечыць стабільныя і прадказальныя ўмовы гандлю, а таксама стане сертыфікатам якасці беларускай эканомікі для замежных інвестараў, вытворцаў і спажыўцоў», – сказана ў абгрунтаванні на сайце Мінэканомікі.
Пачынаючы з 2012 года, Беларусь фактычна выконвае большасць умоваў і правілаў СГА – з таго часу, як да арганізацыі далучылася Расея і яе абавязальніцтвы леглі ў аснову права ЕАЭС. Астатнія краіны – удзельніцы еўразійскай інтэграцыі: Кыргызстан, Арменія і Казахстан – таксама з’яўляюцца чальцамі СГА з 1998-га, 2003-га і 2015 гадоў адпаведна. Такім чынам, Беларусь застаецца адзінай дзяржавай – чальцом ЕАЭС, якая яшчэ не з’яўляецца паўнапраўным чальцом СГА.
Беларускія ўлады спадзяваліся, што ўступленне ў арганізацыю адбудзецца ў 2020 годзе. У пачатку ліпеня 2020 года тагачасны кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей анансаваў выхад перамоваў з СГА на фінішную прамую. Аднак пасля жнівеньскіх падзеяў перамовы ў гэтым пытанні былі замарожаныя, а вясною 2022 года СГА адмовілася ад разгляду заяўкі Беларусі.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10