навіны

Як беларусы ў Польшчы і Літве могуць падтрымаць сваіх, аддаўшы частку сплачаных падаткаў

Польскія злотыя (Фота: Белсат)
Польскія злотыя (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Гэта цалкам бясплатна: дзяржава можа аддаць ужо сплачанае, куды платнік захоча.

Шэраг краінаў, у ліку якіх Польшча і Літва, прапаноўваюць платнікам падаткаў самім выбраць, на што накіраваць невялікую частку падаткаў. У Польшчы гэта 1,5 % сплачанай сумы, у Літве – 1,2 %. «Белсат» сабраў спіс беларускіх ініцыятываў, якім можна перадаць грошы з падаткаў.
Польскія злотыя (Фота: Белсат)
Польскія злотыя (Фота: Белсат)
Сума, якую можна перадаць са сплачаных падаткаў, адносна невялікая. Напрыклад, калі чалавек у Польшчы зарабляе менш за 120 тысяч злотых на год (гэта каля $ 2500 на месяц), то не плаціць падаткі з першых 30 тысяч, з рэшты плаціць 12 % на падаткі (пры большым гадавым заробку падаткі вышэйшыя), а з таго сплачанага можа аддаць некамерцыйным ці дабрачынным арганізацыям 1,5 % – а значыць, калі за год чалавек зарабіў 120 тысяч злотых і не мае падатковых ільготаў, пералічыць з падаткаў зможа максімум 162 злотых (крыху больш за $ 40).
Гэта мо і няшмат, але нічога не каштуе аддаць гэтыя грошы любімай арганізацыі – дзяржава іх і так забярэ на падаткі, а калі чалавек не вырашыць, каму аддаць адсотак з падаткаў, то дзяржава размяркуе грошы, як сама палічыць вартым. А калі арганізацыя знойдзе сотню-другую ахвочых перадаць ёй свае падаткі, дык атрымае ўжо тысячы долараў.
Зрабіць гэта можна ўжо цяпер, у Польшчы – да 30 красавіка, у Літве – да 1 траўня. Рашэнне аб тым, каму аддаць частку падаткаў, можна змяніць пасля запаўнення.
Перадаць частку падаткаў даволі проста: трэба толькі запоўніць падатковую дэкларацыю (PIT) і не прапусціць пункт пра адсотак ад падаткаў. Падрабязныя інструкцыі для Польшчы ёсць, напрыклад, на афіцыйным сайце пра падаткі па-польску або на сайце «Цэнтру беларускай салідарнасці» па-расейску. А калі ўсё роўна не зразумела, як мінімум у Варшаве прапаноўваюць бясплатныя асабістыя кансультацыі.
Варта не забываць, што можна атрымаць падатковыя льготы – спіс льготаў для Польшчы ёсць, напрыклад, у выдання «Most» (а льготы даюць за дзяцей, лекі, праезд і нават інтэрнэт). Яшчэ ў Польшчы для бальшыні платнікаў падатку будзе прыемны сюрпрыз: вяртанне залішняй часткі сплачаных падаткаў, звычайна каля 3600 злотых.
Галоўнае – ведаць, каму пералічыць. Права атрымліваць 1,5 % падаткаў маюць далёка не ўсе, а толькі арганізацыі са статусам «грамадска карыснай» (organizacja pożytku publicznego) або тыя, каму пагодзіцца аддаць грошы такая арганізацыя.
Можна выбраць арганізацыю ўручную са спісу, але гэта не надта зручна – спіс гіганцкі. Можна скарыстацца пошукам па няўрадавых арганізацыях – напрыклад, паглядзець, хто згадвае ў сваім апісанні слова «Białoruś». Так можна даведацца, што 1,5 % падаткаў можна пералічыць, напрыклад, фонду «Polskie Forum Migracyjne», які прапаноўвае бясплатную псіхалагічную дапамогу ў тым ліку на беларускай мове, або фонду «na rzecz Pomocy Dzieciom z Grodzieńszczyzny», які дапамагае дзецям польскага паходжання ў Беларусі, або фонду «Czarna Owca Pana Kota», які праводзіць адукацыйныя заняткі для абаронцаў жывёлінаў, у тым ліку з Беларусі.
Але не ўсе арганізацыі збіраюць грошы самастойна і ці пад агульнавядомымі назвамі. Найлепшы спосаб вырашыць, каму аддаць грошы, гэта згадаць свае любімыя некамерцыйныя арганізацыі і пашукаць на іхных старонках, ці прымаюць яны 1,5 % з падаткаў. Калі прымаюць, трэба выпісаць і ўнесці ў дэкларацыю нумар KRS і код мэты збору (пазначыць мэту абавязкова!).
Вось якія беларускія арганізацыі ўдалося знайсці «Белсату»:
«Новая Беларусь» з праектам лічбавага самакіравання «Будуй сваё». KRS: 0000507234. Мэта: 82452. Падрабязная інструкцыя.
«Беларускі моладзевы хаб». KRS: 0000270261. Мэта: HUB Warszawa 11876.
«Вольны хор». KRS: 0000085851. Мэта: Na Volny Chor.
«Купалаўцы». КRS: 0000270261. Мэта: KUPALAUCY 19547.
«Музей Вольнай Беларусі». KRS: 0000270261. Мэта: «MUZEUM WOLNEJ BIAŁORUSI 18974».
«Нацыя лідараў». KRS: 0000007228. Мэта: EDUKACJA BIAŁORUŚ.
«Partyzanka». KRS: 0000507234. Мэта: 85537.
«Tutaka». KRS: 0000007228. Мэта: Kultura Białoriuś.
«Цэнтр беларускай салідарнасці». KRS: 0000602244. Мэта: Pomoc dla Centrum Białoruskiej Solidarności.
Вроцлаўская суполка беларусаў. KRS: 0000507234. Мэта: 82016.
Гданьская «Хатка». KRS: 0000507234. Мэта: 82280.
Кракаўская таварыства «Крок». KRS: 0000270261. Мэта: 18686.
Выданне Hrodna.life. KRS: 0000507234. Мэта: 85554.
Выданне Reform.by. KRS: 0000602244. Мэта: Pomoc dla Reform.by.
Выданне Zerkalo.io. KRS: 0000507234. Мэта: 82278.
Асобныя людзі, якім патрэбная дапамога. Збіраць грошы такім шляхам могуць і прыватныя асобы на некаторыя мэты, як то на лекаванне дзяцей. Спіс беларускіх дзяцей, якім можна перадаць частку падаткаў, збіраюць тут.
У Літве трэба ведаць код атрымальніка або назву атрымальніка дапамогі. Вось каго знайшоў «Белсат» у Літве.
«Новая Беларусь» з праектам лічбавага самакіравання «Будуй сваё». Код: 306160406. Назва: VšĮ ZUBR.in. Падрабязная інструкцыя.
BYSOL. Код: 305670484. Назва: Labdaros ir paramos fondas Bysol.
«Будзьма беларусамі». Код: 304102906. Назва: VšĮ „Būkim kartu”.
«Наш дом». Код: 303223926. Назва: Tarptautinis pilietinių iniciatyvų centras „Mūsų namai”.
Клуб «Lićviny» (не блытаць з міфічнымі «літвіністамі»). Код: 306151268. Назва: VšĮ Litvinai.
Выданне Hrodna.life. Код: 306050237. Назва: VšĮ Žmonės ir raidės.


,,

Ведаеце, каго мы прапусцілі? Напішыце пра гэта ў наш Telegram-бот @BelsatBot!


Падтрымаць праект «Будуй сваё» ад «Новай Беларусі» можна і з краінаў, дзе не пералічваюць частку падаткаў няўрадавым арганізацыям: дастаткова пералічыць тут суму ад € 35. На што пойдуць сабраныя грошы, удзельнікі праекту вырашаць самі. Летась перамаглі ідэі стварэння беларускай бібліятэкі ў Літве і інтэрнэт-парталу пра гісторыю Беларусі – і на гэта хапіла часткі падаткаў усяго 265 удзельнікаў.
Шмат якія арганізацыі збіраюць грошы ў дапамогу сабе праз спецыяльныя сайты кшталту «Patreon» – там можна падтрымаць, напрыклад, выданні «Наша ніва» ці «Еўрарадыё» (або адразу ўсю Беларускую асацыяцыю журналістаў), беларускі ПЭН ці фонд BYSOL, праваабарончы цэнтр «Вясна» або праваабаронцаў «Dissidentby». Праверце, дзе і як збірае грошы вашая любімая арганізацыя або любімы блогер!
Многія збіраюць грошы праз фонды салідарнасці кшталту «BYSOL» – там можна падтрымаць зборы на рэабілітацыю канкрэтных палітвязняў ці лекаванне канкрэтных беларускіх ваяроў, якія баранілі Украіну, зборы на праект паштовак палітвязням ці маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн», і гэтак далей.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10