навіны

На мяжы з Латвіяй знойдзеная загінулая замежніца – Дзяржпамежкамітэт Беларусі

img
Беларуска-латвійская мяжа. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mk.gov.lv
podpis źródła zdjęcia

Увечары 14 траўня памежнікі ў Верхнядзвінскім раёне на мяжы з Латвіяй знайшлі цела іншаземкі, сцвярджае Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Верагодна, яна хацела нелегальна трапіць у ЕЗ.

Паведамляецца, што цела было за 150 метраў ад мяжы ў лясным масіве. Дакументаў і асабістых рэчаў пры ёй не знайшлі.


«За тыдзень гэта другі выпадак гібелі бежанцаў на латвійска-беларускім участку мяжы», – піша Дзяржпамежкамітэт. – На месцы працавала следча-аператыўная група з мэтаю фіксацыі прыкметаў незаконнага выцяснення ўцякачкі сумежным бокам».

Чытайце таксама:
Мігранты ў беларускіх лясах увесну 2025 года. Скрыншот: Tiktok

Як мігранты ідуць у ЕЗ: вербаванне на фронт і кальян у беларускім лесе

Мінулы раз было знойдзенае цела мужчыны, як мяркуецца, з Афганістану.


Паводле Дзяржпамежкамітэту, з 2021 года на мяжы з Еўразвязам загінуў 71 мігрант. 30 з іх былі знойдзеныя на латвійскім кірунку.


Дзяржпамежкамітэт Беларусі звычайна абвінавачвае ў смярцях калегаў з ЕЗ, часам нават сцвярджае, што целы загінулых былі перанесеныя ў Беларусь праз дзверы ў плоце на мяжы з Польшчаю.


Аднак смерці пачаліся з таго часу, як з'явіўся міграцыйны крызіс – з лета 2021 года. Як высветлілі журналісты БРЦ, на міграцыйным крызісе велізарныя грошы зарабляюць людзі, якіх пакрываюць сілавыя ведамствы Беларусі, у тым ліку з Дзяржпамежкамітэту Беларусі.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10