навіны

Пракуратура Беларусі праверыла сацыяльную дапамогу дзецям, а там жах

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mir.pravo.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: mir.pravo.by
podpis źródła zdjęcia

Пракуратура зладзіла агульнарэспубліканскае правяранне, каб паглядзець на выкананне законаў аб сацыяльнай абароне дзяцей з інваліднасцю, і знайшла мноства парушэнняў.

За апошнія пяць гадоў колькасць дзяцей з інваліднасцю ў Беларусі павялічылася амаль на 18 %, у тым ліку з цяжкай ступенню страты здароўя – на 13 %. І шмат хто з іх меў толькі фармальнае падтрыманне дзяржавы замест рэальнага. Вось асноўныя парушэнні, якія пастанавілі выправіць разам з высвятленнем, чаму дзяцей-інвалідаў зрабілася больш.


Фармальныя праграмы медычнай рэабілітацыі


Не ўва ўсіх медычных установах улічвалі індывідуальныя асаблівасці і стан здароўя дзяцей пры распрацоўванні праграмаў медычнай рэабілітацыі. Але нават запланаваныя дзеянні выконвалі не ў поўным аб’ёме.


У выніку такога падыходу дзеці з інваліднасцю заставаліся без неабходнага сацыяльна-педагагічнага падтрымання, псіхалагічнай дапамогі, тэхнічных сродкаў рэабілітацыі. Паводле пракуратуры, у 2024 годзе рэабілітацыяй у стацыянарных умовах былі ахопленыя толькі 19 % дзяцей з інваліднасцю, якія маюць у гэтым патрэбу.


Камітэты працы, занятасці і сацыяльнай абароны фармавалі гадавы план для вырабу і набыцця сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі фармальна.


«У прыватнасці, у Докшыцкім раёне на працягу чатырох гадоў медычная рэабілітацыя дзяўчынкі 2019 года нараджэння ў сям'і, якая мае крытэры і паказнікі сацыяльна небяспечнага стану, не праводзілася, за выключэннем агляду дзіцяці лекарам-педыятрам і назначэння энтэральнага харчавання», – піша Генпракуратура.


Бессэнсоўная інвалідныя вазкі беларускай вытворчасці


Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр вельмі павольна закупляе і дастаўляе камплектавальныя ды не выконвае тэрмінаў вырабу. У выніку дзеці з інваліднасцю вымушаныя доўгі час чакаць айчынных вазкоў.


Але калі і дачакаліся, то вазкі будуць настолькі нязручныя, што шматлікія бацькі вымушаныя купляць імпартныя за ўласныя грошы.


«Такі падыход прывёў да таго, што законныя прадстаўнікі адмаўляліся ад інвалідных вазкоў у звязку з іх вялікімі габарытамі і вагой, недастатковай манеўранасцю і рэгуляванасцю. Укараненне ў вытворчасць удасканаленых мадэляў займала працяглы час. З гэтай прычыны звыш за 25 % (569 з 2247) дзяцей-інвалідаў, якія маюць патрэбу ў такіх сродках, выкарыстоўвалі вазкі імпартнай вытворчасці, у тым ліку не медычнага прызначэння і ўжываныя», – распавялі ў Генпракуратуры.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10