навіны

Скандал: АБСЕ не будзе назіраць за выбарамі ў Літве. Прычына вас здзівіць

Вулічнае жыццё Вільні, уличная жизнь Вильнюса (Фота: Белсат)
Вулічнае жыццё Вільні, уличная жизнь Вильнюса (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Літва не хоча, каб за выбарамі назіралі прадстаўнікі Беларусі і Расеі.

Прадстаўнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) не будуць назіраць за выбарамі ў Літве. Прычынай сталі ўмовы, вылучаныя афіцыйнай Вільняй, піша delfi.lt.
Вулічнае жыццё Вільні, уличная жизнь Вильнюса (Фота: Белсат)
Вулічнае жыццё Вільні, уличная жизнь Вильнюса (Фота: Белсат)
Справа ў тым, што Літва не хоча, каб за выбарамі назіралі прадстаўнікі Беларусі і Расеі. У сваю чаргу ў АБСЕ кажуць, што патрабаванні Літвы парушаюць абавязанні сябраў арганізацыі. Цікава, што АБСЕ заступілася за тыя рэжымы, якія дзесяцігоддзямі не прытрымліваюцца ніякіх міжнародных правілаў.
У МЗС Літвы журналістам пацвердзілі, што запрашэнне сябрам АБСЕ на выбары дасылалася, але без расяянаў і беларусаў.
«Літва, выконваючы міжнародныя абавязанні, запрасіла прадстаўнікоў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ і краіны АБСЕ, за выключэннем агрэсара Расеі і яе саўдзельніцы Беларусі, назіраць за выбарамі», – заяўляюць у літоўскім знешнепалітычным ведамстве.
У МЗС лічаць, што запрашэнне прадстаўнікоў Беларусі і Расеі на выбары было б насмешкай над дэмакратыяй.
«Міжнародная ізаляцыя злачынных рэжымаў Расеі і Беларусі – паслядоўны і прынцыповы кірунак замежнай і ўнутранай палітыкі абароны Літвы, які мы маем намер працягваць», – заяўляюць літоўскія дыпламаты.
Галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Літве адбудзецца ў гэтую нядзелю, 12 траўня. А 8 траўня пачалося датэрміновае галасаванне.
За пасаду прэзідэнта Літвы змагаюцца восем кандыдатаў: дзейны прэзідэнт Гітанас Наўседа, які балатуецца на другі тэрмін, прэм’ер-міністр Інгрыда Шыманіце, прадстаўнік ад Партыі свабоды Дайнюс Жалімас, былы намеснік міністра абароны Гедрымас Яглінскас, старшыня Партыі працы Андрус Мазуроніс, доктар Эдуардас Вайткус, адвакат Ігнас Вегеле і дэпутат Рэмігіюс Жамайтайціс.
Нагадаем, 25 красавіка Сейм Літвы працягнуў на год санкцыі супраць грамадзянаў Расеі і Беларусі. Аднак прапанову ўвесці новыя абмежаванні для беларусаў літоўскія парламентарыі не падтрымалі.
Літва з лістапада 2022 года прызнала 1644 беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы, паведамляе Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы. 562 беларусам было адмоўлена ў дазволе на жыхарства ў Літве, а 343 беларусам было вырашана яго не працягваць. Таксама было прынята 450 рашэнняў аб ануляванні ВНЖ, выдадзеных беларусам.
Двойчы беларускім грамадзянам адмаўлялі ў выдачы пастаяннага віду на жыхарства ў Літве, 8 разоў прымаліся рашэнні аб ануляванні такіх дакументаў. Яшчэ 279 беларусам было адмоўлена ў атрыманні нацыянальнай літоўскай візы.
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10