навіны

Вучэнні з кітайцамі і платныя спатканні ў турмах. Галоўныя падзеі ў малюнках

Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?

Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, што ўплываюць на жыццё беларусаў ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на самыя важныя з іх за апошнія тыдні.
А ці здагадаецеся без нашых падказак, пра што ідзецца ў малюнках?
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
12 ліпеня набылі моц змены ў Крымінальна-папраўчы кодэкс. Сярод іншага цяпер давядзецца плаціць за спатканні ў турмах.
«За пражыванне ў памяшканнях папраўчых установаў, прызначаных для працяглых спатканняў, асуджаныя і (або) грамадзяне, якія прыбылі да іх на спатканне, пакрываюць расходы на пражыванне ў памяшканнях папраўчых установаў, прызначаных для працяглых спатканняў, у памеры і парадку, устаноўленых Міністэрствам унутраных справаў паводле ўзгаднення з Міністэрствам фінансаў».
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Лукашэнка заклікаў беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў купляць зямлю ў «неперспектыўных» вёсках. 6 ліпеня палітык выступіў на свяце «Александрыя збірае сяброў». Сярод іншага ён выказаўся пра «ўратаваныя» ім вёскі – іх, аказваецца, зноў трэба ратаваць. Лукашэнка заклікаў беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў купляць там зямлю.
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Беларусь і Кітай праводзяць першыя вайсковыя вучэнні. У межах трэнаванняў «Атакуючы сокал» вайскоўцы дзвюх краінаў адпрацоўваюць антытэрарыстычныя захады, хаця некаторыя назіральнікі кажуць пра «сігнал Захаду». Вучэнні працягнуцца да ліпеня.
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, што прадугледжвае прадаўжэнне на год дзеяння ўвазных мытаў на асобныя тавары з несяброўскіх краінаў. Стаўкі мытаў на шампуні, сродкі для валасоў і сродкі для чысткі зубоў вытворчасці ЗША, Вялікай Брытаніі, Канады, Аўстраліі, Новай Зеландыі былі павышаныя ў Беларусі да 35 % ад мытнага кошту яшчэ ў студзені гэтага года. Цяпер контрсанкцыі змеркавалі працягнуць.
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
4 ліпеня беларусы на польскай мяжы сутыкнуліся з тым, што амаль з аніякімі таварамі ў Беларусь аўтамабілі не пускалі, спасылаючыся на новую пастанову ЕЗ «аб абмежавальных захадах з улікам сітуацыі ў Беларусі і ўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны». Але што канкрэтна забаранілі, на 265 старонках адмысловага дакументу знайсці вельмі складана.
Добрая навіна – забарона датычыць толькі новых тавараў і не распаўсюджваецца на асабістыя ўжываныя тавары.
Дэ Лёс belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10