навіны

Міністр абароны Расеі сустракаецца з Лукашэнкам у Беларусі

Андрэq Белавусаў, Віктар Хрэнін
Міністра абароны Расеі Андрэя Белавусава сустракае міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, 16 траўня 2025 года. Фота: Министерство обороны Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Міністр абароны Расеі Андрэй Белавусаў прыбыў у Беларусь з працоўным візітам і сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам 16 траўня, паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого».

Размова Аляксандра Лукашэнкі і Андрэя Белавусава праходзіць за зачыненымі дзвярыма. Лукашэнка апавёў пра сваю «зусім нядаўнюю размову» з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.


Таксама ён казаў пра вайсковыя вучэнні Беларусі і Расеі, якія маюць прайсці ў верасні. І заявіў, што да вучэнняў краіны гатовыя, але ні на каго нападаць не збіраюцца.

,,

«Гэтыя вучэнні нашыя і носяць абарончы характар. І ні на каго мы нападаць не збіраемся, як некаторыя там думаюць. Ну, гэта іхная справа. Хай думаюць. У нас прынята рашэнне на ўзроўні прэзідэнтаў правесці вучэнні. З Уладзімірам Уладзіміравічам мы абмяркоўвалі гэтае пытанне», – перадае словы Лукашэнкі БелТА.


Белавусаў жа заявіў, што Беларусь і Расея павінны ўмацоўваць абаронную прастору на фоне складанай міжнароднай абстаноўкі.


Міністэрства абароны Беларусі паказала здымкі, на якіх Белавусава сустракае міністр абароны Віктар Хрэнін.


«У Менску кіраўнік вайсковага ведамства Расеі плануе ўзяць удзел у шэрагу перамоваў», – адзначаюць у Мінабароны.


У той час, пакуль Белавусаў сустракаецца з Лукашэнкам, міністр абароны Украіны Рустэм Умераў узначальвае ўкраінскую дэлегацыю на мірных перамовах у Стамбуле.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10