Нацбанк падлічыў, што цяпер у абарачэнні амаль 12,4 млрд рублёў, гэта на 22 % болей, чымся год таму. Гатоўка – хуткія грошы, якія можна ў адзін момант прынесці ў крамы ці абменнікі, што падчас крызісу можа істотна разагнаць рост цэнаў.