навіны

У час пратэстаў у Венесуэле загінулі не менш за 11 чалавек. Мадура не сыходзіць

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Улады кажуць пра 749 арыштаваных, адказных за «невялікія выбліскі гвалту».

Венесуэльцы працягваюць пратэставаць супраць абвяшчэння Нікаляса Мадура пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі 28 ліпеня. Праваабаронцы «Foro Penal» налічылі 11 забітых падчас пратэстаў, а «The Washington Post» піша пра 16 смерцяў. Пратэсты і паліцэйскі гвалт не спыняюцца.
Паводле афіцыйных вынікаў, якія назвала Нацыянальная выбарчая камісія, дзейны кіраўнік Венесуэлы Нікаляс Мадура набраў 51,2 % галасоў. Праціўнікі Мадура заяўляюць, што іхны кандыдат Эдмунда Гансалес атрымаў 67 % – удвая больш за Мадура – і перамог. Лідары апазіцыі кажуць, што маюць копіі 90 % пратаколаў, а названыя імі лічбы супадаюць з вынікамі экзітполаў. Яны патрабуюць афіцыйнай публікацыі пратаколаў падліку галасоў.
Мадура назваў такія вынікі «трыумфам міру і стабільнасці». Але пачалося роўна адваротнае. У розных гарадах Венесуэлы людзі выйшлі на мірныя пратэсты (або ладзілі са сваіх дамоў cacerolazo – груканне пустымі рондалямі), нішчылі помнікі былому кіраўніку дзяржавы Уга Чавэсу. На гэта паліцыя і colectivos (аналаг беларускіх «людзей у цывільным») адказалі гвалтам і адвольнымі затрыманнямі, слезацечным газам і гумовымі кулямі.
Дакладная колькасць затрыманых і загінулых невядомая, але венесуэльскія праваабаронцы налічваюць не менш як 11 забітых, дзясяткі параненых і 278 затрыманых (да якіх не даюць доступу абаронцам), падлікі працягваюцца.
Зварот праваабаронцаў:


,,

#30Jl Lucia Quintero, coordinadora del @ForoPenal Barinas junto a iembeosnde su equipo exigen permitan acceso a la defensa de detenidos en manifestaciones postelectorales. Atentos pic.twitter.com/2kYMMMIfUj — Foro Penal (@ForoPenal) July 31, 2024


30 ліпеня невядомыя ў чорных масках выкралі і звезлі ў невядомым кірунку (імаверна, затрымалі) аднаго з лідараў апазіцыі Фрэдзі Супэрлана і двух чальцоў ягонай каманды.
Кадры выкрадання:


,,

Desde la Plataforma Unitaria, expresamos nuestra más profunda condena al secuestro del dirigente nacional y líder de @VoluntadPopular, @freddysuperlano, por parte de cuerpos de seguridad del Estado. Exigimos su liberación de inmediato y el respeto a sus derechos humanos, esta… pic.twitter.com/UztI1zMEag — Unidad Venezuela (@unidadvenezuela) July 30, 2024


Улады кажуць пра 749 арыштаваных, адказных за «невялікія выбліскі гвалту». Апазіцыйны кандыдат Эдмунда Гансалес звяртаўся да сілавікоў з заклікам спыніць рэпрэсіі і «паважаць волю народу».
Затрыманыя на вайсковай базе «Fuerte Paramacay»:


,,

Esta foto es de hace minutos en la base militar del Fuerte Paramacay. La dictadura ha logrado secuestrar a 40 jóvenes, héroes de la lucha por la libertad en Venezuela. El terrorista Rafael Lacava es el MÁXIMO RESPONSABLE de lo que pueda ocurrirles. Por favor, que se difunda. pic.twitter.com/R4Vycan3Yl — Agustín Antonetti (@agusantonetti) July 31, 2024


Міністр абароны Венесуэлы апублікаваў афіцыйную заяву, у якой назваў пратэсты спробай «перавароту», што падтрымліваецца «амерыканскім імперыялізмам». Ён сцвярджае, што ў час пратэстаў былі параненыя 23 вайскоўцы і 25 паліцыянтаў, адзін вайсковец загінуў. А ўзброеныя сілы, заяўляе міністр, захоўваюць «абсалютную лаяльнасць» Мадура.
Еўразвяз абяцаў не прызнаваць вынікаў выбараў у Венесуэле да падліку ўсіх галасоў. Прэзідэнты Злучаных Штатаў і Бразіліі разам патрабавалі публікацыі поўных, празрыстых і падрабязных звестак пра галасаванне на ўзроўні выбарчых участкаў. Кіраўнікі мноства краінаў Паўднёвай Амерыкі не прызналі абвешчанай перамогі Мадура. Панама прыпыніла дыпламатычныя стасункі з Венесуэлаю і адклікала дыпламатаў да поўнага разгляду вынікаў выбараў, а таксама прыпыніла палёты ў Венесуэлу. Коста-Рыка падрыхтавалася да прыёму венесуэльскіх уцекачоў.
Пратэсты адбываюцца супраць трэцяга тэрміну Мадура і на фоне надзвычай жорсткага і працяглага эканамічнага крызісу. Хоць Венесуэла мае найвялікшыя ў свеце даказаныя запасы нафты, 82 % венесуэльцаў жыве ў беднасці і 53 % у абсалютнай беднасці, пры якой не зарабляе на базавае харчаванне.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10