Пачні пісаць...
На пачатку лютага бягучага года ў Беларусі пастановай Міністэрства адукацыі №179 быў вызначаны парадак дзейнасці спецыяльных выхаваўчых установаў. Яшчэ летась у Законе аб пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў няпоўнагадовых туды дазволілі накіроўваць па заяве бацькоў. Паглядзелі, як будуць працаваць гэтыя ўстановы і пагутарылі з заснавальніцай установы «Лекары за праўду і справядлівасць» Вольгай Вялічкай і псіхолагам Наталляй Скібскай пра тое, навошта ў Беларусі ўзяліся за спецшколы і ці сапраўды яны могуць выправіць дзіця.
У менскіх школах плануюць забіраць мабільныя тэлефоны ў вучняў з 1 верасня 2025 года. Аднак бацькі некаторых школ ужо распавядаюць аб падобнай практыцы. «Белсат» запытаўся ў эксперта па адукацыі, наколькі гэта добрая ідэя.
У Беларусі колькасць настаўнікаў ва ўстановах сярэдняй адукацыі знізілася на тысячу за год, а за апошнія чатыры гады – на 9,1 тысячы чалавек. Усё нават не праз невялікія заробкі, а праз кепскае стаўленне, распавядаюць «Белсату» людзі, якія працавалі ў беларускіх школах.