У адзіным адкрытым для пасажырскага транспарту пункце пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы працягваюць расці чэргі. Прычыны гэтага патлумачылі ў Дзяржаўным мытным камітэце (ДМК) Беларусі, сваёй віны зусім не заўважыўшы.
Будаваць чацвёртую, кальцавую лінію Менскага метрапалітэну пачнуць у 2026 годзе, гэтак пастанавілі гарадскія ўлады. Падрабязнасці агенцтву «Минск-Новости» расказаў галоўны інжынер прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў.
Гомельскі аблвыканкам сваім рашэннем № 326 ад 10 красавіка, якое 15 красавіка апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, таксама падняў кошт праезду ў грамадскім транспарце.