навіны

У Менску падаражае праезд, зменяцца дзённыя праязныя

Аўтобус у Менску
Аўтобус у Менску. Фота: Святлана Нарэйка / Minsktrans.by
podpis źródła zdjęcia

З 10 красавіка адна паездка аўтобусам, тралейбусам ці трамваем у Менску будзе каштаваць ужо не 85, а 95 капеек. Менскі гарвыканкам заяўляе, што стварыў новы від праязнога дакументу, але насамрэч толькі мадыфікаваў дзённыя праязныя.

Праект станцыі «Парк дружбы народаў». «Менскметрапраект» паказаў дзяржаўнаму выданню «СБ. Беларусь сегодня» выявы праектаў інтэр’ераў новых станцыяў трэцяй лініі менскага метрапалітэну. Выява: Минскметропроект / Sb.by

Як будуць выглядаць новыя станцыі менскага метро: «Парк дружбы народаў», «Пярэспа», «Камароўская»

навіны

Менскі гарвыканкам пастанавіў змяніць тарыфы на праезд у грамадскім транспарце. Рашэнне афіцыйна апублікавалі 4 красавіка, набудзе моц 10 красавіка. Пастанова ў асноўным павялічвае цэны на праезд у аўтобусах, тралейбусах і трамваях.


Разавы праезд даражэе з 85 да 95 капеек. Пры продажы кіроўцам разавы квіток будзе каштаваць ужо не 90 капеек, а 1 рубель.


Вырастуць і цэны на доўгатэрміновыя праязныя. Напрыклад, праязны на месяц на адзін від наземнага транспарту на месяц будзе каштаваць Br 42,75 замест ранейшых Br 38,25, а праязны на месяц на аўтобус, тралейбус, трамвай і метро – Br 56,97 замест Br 51,05.


Праезд на метро падаражае з 90 капеек да 1 рубля. Цэны шматразовыя праязныя на метро таксама вырастуць: напрыклад, праязны на 10 паездак падаражае з Br 8,55 да Br 9,50, праязны на месяц толькі на метро – з Br 40,5 да Br 45.


Заяўлены Менскім гарвыканкамам новы «турыстычны» праязны – гэта змена правілаў адносна ранейшых дзённых праязных. Раней можна было купіць квіток на тры віды наземнага транспарту на адзін, два ці тры дні (за Br 4,20, Br 7,43 і Br 10,23 адпаведна), цяпер можна будзе купіць праязны на тры наземныя віды плюс метро на дзень або тры дні (за Br 4,81 і Br 14,43 адпаведна). Знікне магчымасць купіць квіток на два дні і квіткі на дзень або тры на толькі наземны транспарт без метро.


Новыя праязныя ў пастанове называюцца турыстычнымі, але нідзе ў дакуменце не пазначана, што імі не могуць карыстацца сталыя жыхары Менску.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10