навіны

«Дубляваць на дзвюх мовах не хапіла б часу». «Менсктранс» – пра абвесткі па-расейску

тралейбус у Менску
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: ttransport.ru
podpis źródła zdjęcia

Надоечы менчукі паскардзіліся, што ў гарадскім траснпарце сталіцы стала гучаць больш расейскай мовы. «Наша Ніва» запыталася ў «Менсктрансу» ад асобы звычайнага гараджаніна, што здарылася.

«Менсктранс» растлумачыў з’яўленне расейскай мовы ў транспарце тым, што «ў нас дзве афіцыйныя мовы», таму абвесткі могуць гучаць на любой з іх. На расейскую мову аднак перайшлі не цалкам, зазначыў прадстаўнік прадпрыемства:

,,

«Назвы прыпынкаў адназначна абвяшчаюцца на беларускай мове, а інфармацыя агульнага характару, кшталту «Праходзьце ў сярэдзіну салону» ці «Здымайце заплечнікі», на адным прыпынку можа гучаць па-расейску, а праз некалькі прыпынкаў – па-беларуску», – патлумачылі праз тэлефон.


Ілюстрацыя ад МАРГ. Фота: mart_gov_by

У Беларусі збіраюцца скараціць выкарыстанне замежных моваў на шыльдах і замяніць іх расейскаю

навіны

У «Менсктрансе» дадалі, што дубляваць абвесткі на дзвюх мовах не хапіла б часу, таму прынялі такую пастанову. Чаму раптам дадалі расейскую мову ў абвесткі, суразмоўца «жыхара Менску» адказаць не здолеў, толькі яшчэ раз паўтарыў, што ў Беларусі дзве афіцыйныя мовы, таму цяпер будзе так.


Як апавялі менчукі, абвесткі па-расейску з’явіліся ў аўтобусе № 143 і тралейбусе № 31.


У канцы 2023 года вядомая даносчыца Вольга Бондарава патрабавала ад «Менсктрансу», каб прыпынкі ў грамадскім транспарце абвяшчалі не толькі на беларускай, але і на расейскай мове. Яна атрымала адказ, што абвесткі на дзвюх мовах немагчымыя, бо не хопіць часу.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10