навіны

У Менску чацвёрты дзень не могуць наладзіць рух грамадскага транспарту

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Homoatrox / Wikimedia
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Homoatrox / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

У Менску чацвёртыя содні некаторыя маршруты грамадскага транспарту рухаюцца з адхіленнем ад графіку. Часам яны спазняюцца больш як на паўгадзіны.

Як паведаміў «Менсктранс» раніцай 13 лютага, у сувязі з вялікай колькасцю транспарту на вуліцах Свярдлова, Маякоўскага, Аранскай рух грамадскага транспарту ажыццяўляецца з парушэннем графіку да 20 хвілінаў, на вуліцы Філімонава – да 23 хвілінаў. Напярэдадні затрыманні дасягалі 32 хвілінаў.

Затрыманні ў руху грамадскага транспарту ў цэнтры Менску фіксуюцца з 10 лютага. «Zerkalo» адзначае, што адбылося гэта пасля таго, як 8 лютага праз капітальны рамонт быў закрыты рух мостам з праспекту Незалежнасці на вуліцу Маскоўскую. Акрамя таго, улады абмежавалі рух на адрэзку праспекту Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Бабруйскай у абодвух напрамках, а таксама на ўчастку вуліцы Бабруйскай – ад плошчы Мяснікова да вуліцы Ленінградскай у абодвух напрамках.

Аб'ехаць перакрыты ўчастак можна праспектамі Машэрава і Незалежнасці, вуліцамі Ульянаўскай, Свярдлова, Маякоўскага, Аэрадромнай, праспектамі Жукава і Дзяржынскага, вуліцамі Кальварыйскай і Дамашэўскай.

Нагадаем, што ў Менску днём 8 лютага таксама адбылося пашкоджанне трубаправоду каля станцыі метро «Спартыўная». Праз гэта адбылося адлучэнне ад цеплазабеспячэння 11 жылых дамоў і двух адміністрацыйных будынкаў. Абагрэву не было да ночы 9 лютага.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10