навіны

Кальцавую лінію метро ў Менску пачнуць будаваць ужо налета. Якой яна будзе?

Схема чатырох лініяў Менскага метрапалітэну. Фота: minsknews.by
Схема чатырох лініяў Менскага метрапалітэну. Фота: minsknews.by
podpis źródła zdjęcia

Будаваць чацвёртую, кальцавую лінію Менскага метрапалітэну пачнуць у 2026 годзе, гэтак пастанавілі гарадскія ўлады. Падрабязнасці агенцтву «Минск-Новости» расказаў галоўны інжынер прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў.

Праект станцыі «Парк дружбы народаў». «Менскметрапраект» паказаў дзяржаўнаму выданню «СБ. Беларусь сегодня» выявы праектаў інтэр’ераў новых станцыяў трэцяй лініі менскага метрапалітэну. Выява: Минскметропроект / Sb.by
Як будуць выглядаць новыя станцыі менскага метро: «Парк дружбы народаў», «Пярэспа», «Камароўская» навіны

Ён адзначыў, што значная частка кальцавой лініі метрапалітэну пройдзе пад вуліцамі другога транспартавага кальца і будзе складацца з 17 станцыяў, шэсць з якіх утвараюць перасадачныя вузлы са станцыямі астатніх трох лініяў, а таксама з аднаго або двух электрадэпо.

Прапрацоўваюць і стварэнне інфраструктуры вакол новых станцыяў метро: прыпынкаў грамадскага транспарту, разваротных кольцаў, каб максімальна хутка падвозіць гараджанаў да падземнага транспарту. Адпаведныя сустрэчы з іншымі арганізацыямі гораду маюць адбыцца найбліжэйшым часам.

,,

«Будаўніцтва новых станцыяў кальцавой і ТПУ дазволіць адчувальна знізіць нагрузку на наземны грамадскі транспарт», – сказаў Андрэй Іларыёнаў, дадаўшы, што праект будаўніцтва чацвёртай лініі метро дарагі і вельмі складаны ў рэалізацыі.


Плануецца, што чацвёртая лінія будзе кальцавой з наступнымі станцыямі: «Цівалі», «Альшэўская», «Вяснянка», «Старавіленская», «Кіеўскі сквер», «Парк Сяброўства Народаў», «Політэхнічная», «Дом друку», «Платонава», «Уральская», «Даўгабродская», «Аўтавакзал "Усходні"», «Козырава», «Праспект Міру», «Лакаматыўная», «Берасцейская», «Тучынка».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10