У выніку пажару 15 ліпеня менскаму заводу «Керамін» – аднаму з найбуйнейшых прадпрыемстваў у вырабе керамічнай і керамагранітнай пліткі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе – была нанесеная вялікая шкода. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва», прааналізаваўшы вядомыя факты датычна здарэння.
У Беларусі істотна вырасла колькасць ахвяраў у пажарах. Гэта вынікае са зводнай табліцы Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, увагу на якую звярнула выданне «Позірк».
Уначы на 1 траўня ратавальнікі зліквідавалі загаранне ў гандлёвым цэнтры ў Віцебску. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў Беларусі.
У панядзелак 21 красавіка загарэўся лес каля вёскі Старына ў Столінскім раёне Берасцейскай вобласці. Агонь хутка ахапіў вялікую плошчу, да ліквідацыі ўзгарання давялося падключаць авіяцыю, паведамляе МНС. Непадалёк знаходзіцца заказнік «Альманскія балоты».