навіны

На Альманскіх балотах – вялікі пажар, гарыць тэрыторыя ў 70 гектараў

Пажар на Альманскіх балотах.
Пажар на Альманскіх балотах. Фота: МЧС Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

9 верасня ў Беларусі адбываюцца вялікія пажары. Паводле зводак МНС, ратавальнікі працуюць над тушэннем пажараў на Альманскіх балотах, а таксама ў Калінкавіцкім раёне. Прычынай пажараў мог стаць падпал сухой расліннасці.


Для тушэння моцнага пажару на тэрыторыі заказніка рэспубліканскага значэння «Альманскія балоты» зайдзенічана авіяцыя – у прыватнасці, верталёты МНС Мі-8 і Мі-17.

Працы абцяжараныя адсутнасцю пад’язных шляхоў і высокай забалочанасцю мясцовасці.

Плошча пажару на Альманскіх балотах дасягае 70 гектараў.

Як заўважыў тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», пажар бачны нават з космасу: на спадарожнікавым здымку NASA можна прыкмеціць, што гарыць тэрыторыя паўночна-заходняй часткі заказніка.

Здымак пажару на Альманскіх балотах з космасу. Крыніца: МотолькоПомоги / Telegram
Здымак пажару на Альманскіх балотах з космасу. Крыніца: МотолькоПомоги / Telegram

Акрамя таго, у выніку пажару ў Вялікіх Аўцюках, што ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці, згарэлі чатыры дамы. Пяты дом быў пашкоджаны агнём. На шчасце, паведамляе тэлеграм-канал Гомельскага аблвыканкаму, абышлося без ахвяраў.

Пажар у Вялікіх Аўцюках. Згарэлі чатыры дамы, пяты – пашкоджаны агнём. Фота: gorodkalinkovichi / Instagram
Пажар у Вялікіх Аўцюках. Згарэлі чатыры дамы, пяты – пашкоджаны агнём. Фота: gorodkalinkovichi / Instagram

Пажар у Вялікіх Аўцюках ліквідавалі дзесяць аўтацыстэрнаў з Калінкавічаў, Мазыра і Гарочычаў. Папярэдняя прычына пажару – падпальванне сухой расліннасці.

У Гомельскай і Магілёўскай абласцях у сувязі з пажарнай небяспекай абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10