У панядзелак 21 красавіка загарэўся лес каля вёскі Старына ў Столінскім раёне Берасцейскай вобласці. Агонь хутка ахапіў вялікую плошчу, да ліквідацыі ўзгарання давялося падключаць авіяцыю, паведамляе МНС. Непадалёк знаходзіцца заказнік «Альманскія балоты».