навіны

На ЧАЭС дагэтуль не патушылі пажар, што ўзнік пасля ўдару расейскага дрона

Тушэнне ачагоў тлення на саркафагу над 4-м энергаблокам ЧАЭС
Тушэнне ачагоў тлення на саркафагу над 4-м энергаблокам ЧАЭС. Фота: МУС Украіны / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Станам на 13:00 17 лютага паводле кіеўскага часу працягваецца ліквідацыя наступстваў пажару на Чарнобыльскай АЭС, што быў выкліканы ўдарам расейскага дрона.

Пашкоджанне саркафагу, атрыманае ў выніку ўдару расейскага дрона. Фота: IAEA - International Atomic Energy Agency / Х

Пажар на Чарнобыльскай АЭС тушаць некалькі дзён

навіны

Дагэтуль захоўваюцца тры асяродкі тлення ў пашкоджаным дронам саркафагу над 4-м энергаблокам, паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны ў справе кіравання зонай адчужэння.


Пагасіць іх, а таксама часткова раскрыць канструкцыі саркафагу спрабуюць тры групы альпіністаў (чатыры асобы ў кожнай). Зробленыя 22 адтуліны, агульная плошча раскрыцця – каля 2 м².


Да ліквідацыі наступстваў далучыліся ратаўнікі ДСНС Украіны.


Радыяцыйная сітуацыя застаецца стабільнаю, выхаду радыеактыўных прадуктаў за ўсталяваныя межы не зафіксавана, сцвярджае Агенцтва ў справе кіравання зонай адчужэння.


Саркафаг над 4-м энергаблокам ЧАЭС быў пашкоджаны пасля ўдару расейскага дрона 14 лютага. У выніку абстрэлу ўзнікла ўзгаранне.


Плошча скразнога разбурэння склала 15 кв. м, пашкоджанне абшыўкі без поўнага разбурэння – да 200 м². Пашкоджаны ўнутраны напаўняльнік абшыўкі, дэфармаваныя вузлы злучэння канструкцыяў верхняй часткі аб’екту.


У Крамлі сказалі, што не атакавалі Чарнобыльскай АЭС.


«УС РФ гэтага не робяць», – заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў.


24 лютага 2022 года, у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, расейскія войскі, якія зайшлі з тэрыторыі Беларусі, захапілі ЧАЭС і заставаліся там да 31 сакавіка, пасля чаго адступілі ў РФ разам з палоннымі байцамі Нацыянальнай гвардыі, якія ахоўвалі станцыю. У выніку дзеянняў расейскай арміі быў сур’ёзна парушаны працоўны працэс, у тым ліку энергазабеспячэнне.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10