навіны

«Хутка ўсе пазадыхаемся». Гомель зацягнула дымам ад лясных пажараў ва Украіне і Расеі

Смог у Гомлі
Смог у Гомлі. Фота: Гомель. Главное! / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Жыхары Гомля ў мясцовых чатах скардзяцца на дым, ад якога ў горадзе складана дыхаць, а ў роце «прысмак дыму ўжо тыдзень». Гэта наступства маштабных лясных пажараў у Бранскай вобласці Расеі, а таксама ў Чарнігаўскай вобласці Украіны.

З 6-й гадзіны раніцы 15 верасня да 6-й раніцы 16 верасня ў Гомельскай вобласці таксама былі пажары, хоць і не такія вялікія.

«Ліквідаваныя тры лясныя пажары на агульнай плошчы 3,8 га на тэрыторыі Калінкавіцкага, Мазырскага і Чачэрскага раёнаў, 14 пажараў травы і хмызняку на агульнай плошчы 2,156 га на тэрыторыі Брагінскага, Веткаўскага, Жлобінскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага і Хойніцкага раёнаў», – паведамляе МНС Гомельшчыны.

Людзі пішуць, што жыць у Гомлі зрабілася невыносна:

«Усе рэчы, пасцельная бялізна, сапраўды смярдзіць усё! У носе і горле стаіць гэты гар, смурод. Як быць?!»

«У нас на дварэ немагчыма заставацца, у доме таксама пах гару, хоць усе вокны закрытыя».

«Якія прагнозы наконт тушэння? Невыносна ў такіх умовах – у роце прысмак дыму ўжо тыдзень!»

«Хутка ўсе пазадыхаемся».

Раней «Белсат» звяртаўся ў МНС з просьбай удакладніць, ці няма для жыхароў Беларусі радыеактыўнай небяспекі, улічваючы, што гараць тэрыторыі, забруджаныя праз аварыю на Чарнобыльскай АЭС. У МНС запэўнілі, што ўсё ў парадку. Навуковец-хімік Сяргей Бесараб таксама кажа, што небяспекі няма, калі вы не жывяце ў беспасярэдняй блізкасці да пажараў на забруджаных тэрыторыях.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10