Заснавальнік «ВКонтакте» і Telegram Павел Дураў не толькі стаў грамадзянінам Вялікай Брытаніі, але і зарэгістраваў у каралеўстве кампанію. Пра гэта сведчаць дакументы з брытанскага рэестра юрыдычных асобаў.
Новая кампанія называецца TELEGRAM OPEN NETWORK LIMITED, яе зарэгістравалі 28 лютага гэтага году. У дакументах таксама пазначана, што яе кіраўнік Павал Дураў пражывае ў Вялікай Брытаніі і з’яўляецца яе грамадзянінам.
У 2014 годзе Павал Дураў з’ехаў з Расеі пасля таго, як яго звольнілі з пасады генеральнага дырэктара сацыяльнай сеткі «ВКонтакте».
Цяпер ён мае праблемы ў Расеі са сваім мэсэнджэрам Telegram. У снежні 2017 года Telegram быў аштрафаваны на 800 тысяч рублёў за адмову перадаць ФСБ ключы шыфравання. Сёння Раскамнагляд падаў на кампанію позву ў суд і, калі Дураў усё ж такі не выдасць ФСБ ключы для дэшыфроўкі паведамленняў у мэсэнджэры, то ён будзе заблакаваны на тэрыторыі Расеі.