Беларуская АЭС атрымала сёмую з сямі сувязь з энергасістэмаю Беларусі – падключаная апошняя высакавольтная лінія электраперадачы «БелАЭС-Рось», адсправаздачыліся ў «Белэнерга».
Лінія працягласцю 250 кіламетраў звязала высакавольтную размеркавальную прыладу Беларускай АЭС з падстанцыяй 330 кВ «Рось». Яна забяспечыць ў далейшым перадачу энергіі ад Беларускай АЭС у заходнюю частку энергасістэмы краіны.
Абсталяванне размеркавальнай прылады на беларускай АЭС, звязанай з гэтай лініяй электраперадачы, і абсталяванне самой ВЛ 330 кВ знаходзяцца зараз у рэжыме комплекснага апрабавання. Уключэнне высакавольтнай лініі «Беларуская АЭС-Рось» дазволіць забяспечваць аптымальныя рэжымы энергасістэмы як да, так і пасля ўводу ў працу энергаблокаў Беларускай АЭС.
Беларуская АЭС магутнасцю 2400 МВт будуецца паводле расейскага праекту АЭС-2006 у Гарадзенскай вобласці Беларусі. Пуск першага энергаблоку перанесены з пачатку года на 7 лістапада сёлета. Увод другога энергаблоку запланаваны ў 2022 годзе.
ЮЦ Belsat.eu