Журналісту Івану Голунову, затрыманаму паводле падазрэння ў вытворчасці і збыце наркотыкаў, больш за суткі не давалі есці і спаць, заявіў ягоны адвакат Дзмітрый Джулай, выступаючы перад журналістамі, піша «Медуза».
«Ён ужо дрэнна цяміць, што адбываецца. У вельмі дрэнным стане», – заявіў адвакат, дадаўшы, што ў сувязі з гэтым абарона просіць перанесці другую вочную стаўку на суботу, 8 чэрвеня.
На ноч, выказаў здагадку адвакат, Голунова павязуць у ізалятар часовага ўтрымання ў «Крылацкае».
Адвакат Павел Чыкаў, у сваю чаргу, апублікаваў у телеграм-канале фатаграфію ранаў на спіне Галунова, атрыманых «ад валачэння аператыўнікамі па падлозе ў кабінеце на Пятроўцы, 38».
Адвакат заяўляў хадайніцтва аб правядзенні судова-медыцынскай экспертызы атрыманых Голуновым цялесных пашкоджанняў, але следчы адмовіў, паведаміў Чыкаў.
***
Нагадаем, спецкора «Медузы» Івана Галунова затрымалі ў Маскве 6 чэрвеня і абвінавацілі ў вытворчасці і збыце наркотыкаў. Ягоныя калегі лічаць гэтыя абвінавачванні сфабрыкаванымі і звязанымі з прафесійнай дзейнасцю журналіста расследавальніка. Сёння яны выйшлі на пікет на знак салідарнасці з ім, больш за дзясятак былі затрыманыя паліцыяй.
КА belsat.eu