Сацыялагічнае даследаванне віленскага Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных даследаванняў было зроблена ў верасні гэтага году. У ім прынялі ўдзел 1506 чалавек.
[vc_single_image image=”346693″ img_size=”large”]
Сацыёлагі звяртаюць увагу на моцны ўплыў украінскіх падзеяў на грамадскую думку ў Беларусі, у тым ліку і на палітычныя палітычныя перавагі беларусаў.
Электаральны рэйтынг апазіцыйных лідараў сёння не перавышае 20%.
Адказваючы на пытанне аб тым, ці зможа кандыдат ад дэмакратычных сілаў перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 г., 17% рэспандэнтаў сказалі, што «зможа, калі будзе адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў», 12.6% – «калі яго падтрымае Расея», 4.3% – «калі яго падтрымае Захад», а 52% – «у любым выпадку не зможа».
Нягледзячы на рост рэйтынгу дзейнага кіраўніка краіны, 43,5 беларусаў (у снежні такіх людзей у нашай краіне было 25,7) звязваюць свае надзеі на дабрабыт не з асобай Лукашэнкі, а з замежнымі інвестыцыямі.
ЮВ, belsat.eu