Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі – 85 гадоў!


Віскулі (Белавежская пушча, Беларусь). 8 снежня 1991 г. Леанід Краўчук і Вітольд Фокін (Украіна), Станіслаў Шушкевіч і Вячаслаў Кебіч (БССР), Барыс Ельцын і Генадзь Бурбуліс (РСФСР).

У нядзелю свой 85-ы дзень народзінаў святкуе першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 у Менску ў сям’і пісьменнікаў Станіслаў Шушкевіча і Гэлены Раманоўскай. У 1956 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР і лабараторыі ядравай фізікі БДУ. У 1960-1961 гадах працаваў старэйшым інжынер на Менскім радыёзаводзе, дзе навучаў расейскай мове будучага забойцу прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі Лі Гарві Освальда. У 1986-1990 гадах – прарэктар па навуковай працы БДУ.

Аб’ектыў
Шушкевіч прысвяціў сваю кнігу «моладзі, якая прывядзе Беларусь у Еўропу»
2019.06.08 20:04

У 1990 абраны першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі, які ўзначальваў да 1994 года. Фактычна з’яўляўся кіраўніком краіны. У гэтай якасці 8 снежня 1991 года падпісаў Белавежскія пагадненні пра спыненне дзейнасці СССР.

Кандыдат у прэзідэнты ў 1994 годзе. Затым – дырэктар Цэнтру палітычных і эканамічных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. У 1998-2018 гадах – старшыня партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, пасля – ганаровы старшыня.

Падрабязны матэрыял, прысвечаны юбілею Станіслава Шушкевіча, глядзіце сёння ў «Аб’ектыве».

Hавiны
Станіслаў Шушкевіч: Я русафіл, але крэмлефоб
2019.03.08 16:43

МГ belsat.eu

Стужка навінаў