Станіслаў Шушкевіч: Я русафіл, але крэмлефоб




Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч узяў удзел у ток-шоу «Тэрыторыя праўды» на Белсаце. Першая серыя дэбатаў была прысвечана прычынам паўстання і пашырэння NATO на ўсход.

На меркаванне былога старшыні Вярхоўнага Савету, сучасная Расея працягвае правакаваць канфлікты з Захадам.

«Я мушу сказаць, што я русафіл, але я крэмлефоб. Таму, што палітыка, якую абвесціў Ельцын, абраны першым прэзідэнтам, – гэта цудоўная палітыка. Тое, што зараз абвесціў Пуцін, што мы ў пекле будзем пакутнікамі і гэтак далей, – гэта наагул непрымальна для дзяржаўнага дзеяча», – заявіў Шушкевіч.

Падчас праграмы ён таксама зачытаў цытату, з якой у яго ўзніклі праблемы ў Аўстрыі, калі Захад яшчэ спрабаваў захаваць добрыя дачыненні з Крамлём.

Акрамя Станіслава Шушкевіча ўдзел у праграме ўзялі былы прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс, прарэктар Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненняў Яўген Кажокін і славацкі палітолаг Юрай Маруш’як.

Праграма «Тэрыторыя праўды» цалкам:

Цягам сакавіка кожную сераду а 21:25 глядзіце «Тэрыторыю праўды» у эфіры нашага тэлеканалу, а пасля на старонцы belsat.eu і YouTube-канале Вот так.

Глядзі таксама
Каментары