За апошнія суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 1564 новыя выпадкі інфекцыі COVID-19. Памерлі 7 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавірусу дасягнула 123 999, памерлых – 1096 чалавек. Пераадолець хваробу за ўвесь час пандэміі здолелі 102 113 асобаў.
Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па рэгіёнах і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ужо паўгода міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму. Таксама няма статыстыкі па захворваннях і смярцях ад COVID-19 сярод медычных работнікаў краіны.
На ўсёй тэрыторыі Беларусі цяпер дзейнічае абавязковы масачны рэжым.
АА belsat.eu