Падчас сустрэчы з Лукашэнкам міністр абароны расказаў пра аналіз аператыўнага і баявога рыхтавання ў суседніх краінах.
Падчас сустрэчы з Лукашэнкам міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што аналіз аператыўнага і баявога рыхтавання ў суседніх з Беларуссю краінах кажа пра тое, што колькасць такіх мерапрыемстваў значна расце. «І не толькі на тэрыторыі краінаў Балтыі і Польшчы, але і на тэрыторыі Украіны», – заўважыў міністр. Паводле Хрэніна, гэта сведчыць пра тое, што краіны Захаду працягваюць шукаць рашэнне аб «беларускім выступе».
«Аднымі з самых эфектыўных мерапрыемстваў процідзеяння росту ваеннай пагрозы – мерапрыемствы стратэгічнага ўздзеяння. Зыходзячы з гэтага, намі сумесна з Міністэрствам абароны Расейскай Федэрацыі распрацаваная задума стратэгічнага вучэння «Захад-2021», – цытуе міністра БелТА.
ІК, belsat.eu