Рада Еўразвязу зацвердзіла 17 снежня трэці пакет санкцыяў адносна палітычнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пад абмежаванні трапілі яшчэ 29 фізічных асобаў і 7 юрыдычных. Пра гэта паведамляе журналіст Радыё Свабода.
Сёння рашэнне мусіць быць апублікаванае ў афіцыйным часопісе ЕЗ.
Пад санкцыі трапілі:
– віцэ-прэм’ер, былы старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак,
– кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі» Іван Эйсмант,
– старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік,
– старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава,
– першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі,
– міністр інфармацыі Ігар Луцкі,
– генеральны пракурор Андрэй Швед,
– намеснік старшыні Кіраўнцітва справамі прэзыдэнта Генадзь Богдан,
– першы намеснік кіраўніка ўнутраных войскаў Ігар Бурмістраў,
– старшы інспектар ДФР КДК Арцём Дунько,
– начальнік упраўлення прафілактыкі МУС Алег Каразей,
– начальнік упраўлення аховы правапарадку Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Дзмітрый Кур’ян,
– старшыня Менаблвыканкаму Аляксандр Турчын,
– намеснік начальніка аддзелу па масавых мерапрыемствах ГУУС Менгарвыканкаму Дзмітрый Шумілін,
– намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Горадні Віталь Стасюкевіч,
– кіраўнік Савецкага РУУС Менску Сяргей Каліннік,
– начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара,
– намеснік начальніка Савецкага РУУС Менску Віктар Станіслаўчык,
– суддзі Андрэй Лагуновіч, Алена Літвіна, Аляксандр Петраш, Вікторыя Шабуня, Алена Жывіца, Наталля Дзядкова, Марына Фёдарава, Юлія Густыр, Алена Някрасава,
– блізкія да Лукашэнкі бізнесоўцы Аляксандр Шакуцін і Мікалай Варабей.
Таксама ў чорны спіс трапілі 7 юрыдычных асобаў: прадпрыемства «Белтэхэкспарт», «Дана Холдынгз/Дана Астра», Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, «Сінезіс», «Агат», 140-ы рамонтны завод, МЗКЦ.
Нагадаем, першы санкцыйны пакет быў прыняты ЕЗ 2 кастрычніка, туды трапілі 40 прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Другі пакет прынялі 6 лістапада – тады абмежаванні былі ўведзены асабіста супраць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама 14 высокапастаўленых чыноўнікаў.
ІІ belsat.eu