Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 176-ы дзень. Ужо традыцыйна беларусы выходзяць на нядзельныя шэсці і пікеты.
У менскім Чырвоным Бары дзень пачаўся з ланцугу салідарнасці.
На дваровы марш выйшлі жыхары Курасоўшчыны.
Але, падобна, гэтую імпрэзу не абмінулі затрыманні. Сілавікі ўзялі хлопча і дзяўчыну на вуліцы Асаналіева. Паведамляюць, што ў той час шэсця ўжо не было, аднак выглядае, што затрымалі людзей недалёка ад яго.
Жлабінчане яскрава прадэманстравалі сваё стаўленне да магчымай забароны бел-чырвона-белага сцяга.
Свой шпацыр зладзілі ў Заслаўі.
«Наша Ніва» і тэлеграм-канал Антона Матолькі паведамляе пра пратэставы шпацыр і затрыманні на менскім праспекце Незалежнасці.