Зноў зафіксаваныя запускі ракетаў з тэрыторыі Беларусі


Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведамляе пра запускі ракетаў з тэрыторыі Беларусі і актыўныя палёты вайсковай авіяцыі.

Запуск некалькіх ракетаў быў зафіксаваны ў Мазырскім раёне.

Таксама «Беларускі Гаюн» інфармуе пра запускі дзвюх ракетаў у раёне Салігорску.

У Гомельскім, Мазырскім, Салігорскім і Старадарожскіх раёнах, у Слуцку і Жлобіне чуваць гул самалётаў. Над Бабруйскам заўважылі тры стратэгічныя бамбавікі Ту-22М3.

Усю гэтую актыўнасць «Беларускі Гаюн» зафіксаваў з 11 да 12:00. Адначасова дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка паведаміў пра 6–7 выбухаў у Кіеўскай вобласці.

Мясцовыя ўлады таксама паведамляюць пра выбухі ў раёне Чаркасаў.

Напярэдадні, 25 чэрвеня, украінскія ўлады заяўлялі пра нанясенне ракетных удараў па Украіне з тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
Украінская выведка: Ракетнымі ўдарамі Расея хоча ўцягнуць Беларусь у вайну
2022.06.25 16:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў