У Нацыянальным алімпійскім камітэце (НАК) Беларусі прайшлі выбары прэзідэнта, паведамляе TUT.BY.
Віктар Лукашэнка стаў трэцім прэзідэнтам НАК Беларусі пасля Уладзіміра Рыжанкова (1991-1996) і Аляксандра Лукашэнкі (з траўня 1997 года да сёння).
У снежні выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту пастанавіў, што «цяперашняе кіраўніцтва НАК належным чынам не абараніла беларускіх спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі», што супярэчыць Алімпійскай хартыі, і ўвёў санкцыі ў дачыненні НАК Беларусі.
Санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэту забараняюць Аляксандру Лукашэнку, старшыню НАК, ягонаму старэйшаму сыну Віктару, першаму віцэ-прэзідэнту НАК, а таксама іншым чальцам выканкаму НАК наведваць Алімпійскія гульні ў Токіа, а таксама спыненае фінансавае падтрыманне НАК Беларусі.
Раней брытанскае выданне Inside the Games паведамляла, што калі выканкам МАК вырашыць, што спартоўцы, якія пратэстуюць супраць Лукашэнкі, па-ранейшаму зазнаюць дыскрымінацыю, то арганізацыя можа адхіліць Нацыянальны алімпійскі камітэт, а спартоўцы на Алімпійскіх гульнях будуць выступаць пад нейтральным алімпійскім сцягам.
МГМ belsat.eu