«Белыя халаты» паведамілі пра дэфіцыт у Беларусі тары для вытворчасці лекаў


У Беларусі пачаўся дэфіцыт тары для вытворчасці лекаў. Прынамсі, на «Белмедпрэпаратах» не хапае шкляных бутэлечак для раствораў і туб для мазяў, паведамляе суполка «Белыя халаты».

Разліў расейскай вакцыны «Спутник» на «Белмедпрэпаратах».
Фота: Мінздароўя Беларусі / Telegram

Праз дэфіцыт тары на «Белмедпрэпаратах» нават спынілі разліў вакцыны «Спутник». Шкляныя бутэлечкі для раствораў раней куплялі на Захадзе, а цяпер «чамусьці аказалася, што тара скончылася і разліваць няма ў што», піша суполка «Белыя халаты» у сваім Telegram-канале.

Паводле непацверджанай інфармацыі, тару замовілі ў Расеі, але адтуль прыйшла бракаваная партыя: з бурбалкамі ў сценках. Давялося вяртаць.

Таксама ўзніклі праблемы з тубамі для мазяў, якія раней везлі з Нямеччыны.

«А каб працаўнікі не сумавалі, да іх у аддзел кадраў прыходзяць звяраць даныя асобаў прызыўнога ўзросту», – гаворыцца ў паведамленні.

Разліў расейскай вакцыны супраць каронавірусу «Спутник» пачалі ў Беларусі ў сакавіку летась.

Hавiны
Дылеры кажуць пра дэфіцыт у Беларусі аўтазапчастак на аўтамабілі вытворчасці Японіі
2022.11.27 09:40

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў