У дадатак да прынятых 21 чэрвеня санкцыяў Еўрапейскага Звязу сёння чакаецца таксама зацвярджэнне санкцыйнага спісу Злучанымі Штатамі Амерыкі.
Як паведаміў беларускі палітык і рэжысёр Мікалай Халезін, у спісе ЗША будзе 21 персанальны або калектыўны суб’ект.
Таксама, паводле яго, з ЗША і Еўразвязам мяркуюць сінхранізаваць свае санкцыі Вялікая Брытанія і Канада.
Нагадаем, што міністры замежных справаў Еўрапейскага Звязу 21 чэрвеня зацвердзілі 4-ы пакет індывідуальных санкцыяў супраць Беларусі. Еўразвяз замарозіў актывы і ўвёў візавыя забароны ў дачыненні 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў.
А вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль паведаміў, што эканамічныя санкцыі Еўразвязу супраць Беларусі разгледзяць на саміце ЕЗ 24–25 чэрвеня і зацвердзяць пасля яго.
МГ belsat.eu