За каментары пра вайну ва Украіне ў Менску затрымалі дырэктара крэатыўнага бюро


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ў Менску затрымалі крэатыўнага дырэктара архітэктурнага бюро Канстанціна Высочына. Імаверна, за каментары адносна вайны ва Украіне.

Дырэктар архітэктурнага бюро Канстанцін Высочын /
Фота: spring96.org

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне менчука Канстанціна Высочына праз тое, што ён «пастанавіў у сацсетках хайпануць на тэме ўкраінскіх падзеяў».

Пасля агляду тэлефона мужчыны была распачатая крымінальная справа паводле артыкулу 342 КК РБ. Высочын нібыта браў удзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў транспартавы рух.

Аналітыка
Рэйкавая вайна ў Беларусі: дыверсіі, рэпрэсіі ды пагрозы забіваць партызанаў
2022.04.02 10:00

Нагадаем, што з пачатку вайны ва Украіне 24 лютага 2022 года беларусаў па ўсёй краіне затрымліваюць за падтрыманне ўкраінцаў і асуджэнне дзеянняў вайскоўцаў РФ.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў