Прысуд за «лайк», затрыманне народнага майстара і новыя «экстрэмісты». Хроніка рэпрэсіяў


«Белсат» працягвае распавядаць пра выпадкі рэпрэсіяў, якія чыніць рэжым Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускага грамадства.

Суд Магілёўскага раёна прысудзіў мясцоваму жыхару Сяргею Якубенку 2,5 гады калоніі па абвінавачанні ў «абразе» Аляксандра Лукашэнкі і «паклёпе» на яго. Паводле звестак MAYDAY, падставай для абвінавачання стаў лайк у «Аднакласніках» пад пастом пабліка, прызнанага ўладамі «экстрэмісцкім».

Гомельскі абласны суд 11 студзеня ў закрытым рэжыме пачаў разглядаць справу жыхара Навабеліцы, кухара Ігара Казубава. Мужчыну вінавацяць у «распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК), у «паклёпе» на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і яго «абразе» (ч. 1 арт. 368 КК). Паводле праваабаронцаў, раней Казубава затрымлівалі па адміністратыўным артыкуле: 8 чэрвеня 2023 года за «распаўсюд захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП) яго судзілі ў Навабеліцкім судзе Гомля.

Суд у Наваполацку пакараў 10 соднямі арышту мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка Дзмітрыя Апанасавіча нібыта за правядзенне «несанкцыянаванага пікету». Паводле «Віцебскай вясны», іпэшніка абвінавацілі ў тым, што ён на працягу трох гадоў у Фэйсбуку захоўваў фатаграфію, якая змяшчае выяву з сімволікай бел-чырвона-белага колеру. Суд палічыў, што мужчына такім чынам «публічна выказваў свае погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі».

Суд Івацэвіцкага раёну 15 студзеня разгледзіць пытанне аб пераводзе палітвязня Рыгора Кастусёва на турэмны рэжым. Нагадаем, Кастусёў мае сур’ёзныя праблемы са здароўем – у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Сілавікі затрымалі народнага майстара Беларусі, разьбяра па дрэве Юрася Камандзірчыка. Паводле крыніцы выдання «Позірк», майстар з’язджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію. Сам Камандзірчык напісаў пра вяртанне ў «Фэйсбуку» напрыканцы 2023 года. Падставы затрымання невядомыя.

Hавiны
Не менш як 207 асобаў затрыманыя па вяртанні ў Беларусь за год. Статыстыка праваабаронцаў
2024.01.11 14:16

Стала вядома, што Менгарсуд 12 студзеня распачне разгляд справы фатографа-фрылансера Аляксандра Зянкова. Паводле БАЖ, яго вінавацяць паводле ч. 3 арт. 361.1 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»).  Зянкова затрымалі 22 чэрвеня 2023 года ў Барысаве.

Тэлеканал «Настоящее время», ягоныя асобныя праекты і іх старонкі ў сацсетках унесены ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Адпаведнае рашэнне прыняў Чыгуначны раённы суд Віцебску 5 студзеня.

Як паведамляе «Віцебская Вясна», пасля хапуну, які адбыўся ў Браславе ўночы з 21 на 22 снежня 2023 года, страцілі працу 7 спецыялістаў Музею традыцыйнай культуры. У тым ліку была звольнена стваральніца музею Элеанора Зінкевіч.

Hавiны
Больш за 2 000 палітычных арыштаў. Праваабаронцы падвялі вынікі 2023 году
2024.01.11 20:59

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў