Тэлеканал «Настоящее время» улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім»


Тэлеканал «Настоящее время», ягоныя асобныя праекты і іх старонкі ў сацсетках унесены ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Эмблема телеканалу «Настоящее время». Крыніца: currenttime.tv

Адпаведнае рашэнне прыняў Чыгуначны раённы суд Віцебску 5 студзеня.

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» быў унесены сайт «Настоящего времени» (currenttime.tv), канал на YouTube (CurrentTimeTV), а таксама сацсеткі тэлеканалу і ягоных асобных праектаў («Настоящее время. Азия», «Настоящее время. Док», «Настоящее время. Беларусь», «Настоящее время. Сюжеты», «Настоящее время. Балтия»).

Акрамя таго, экстрэмісцкай цяпер будзе лічыцца эмблема інтэрнет-рэсурсаў «Настоящего времени», вадзяны знак у выглядзе эмблемы інтэрнет-рэсурсаў «Настоящего времени» і надпісы «настоящее время», выкананых у белым і сінім колерах.

«Настоящее время» – гэта тэлеканал, створаны RFE/RL пры ўдзеле «Голасу Амерыкі». «Наша місія – прасоўваць дэмакратычныя каштоўнасці і інстытуты, а таксама правы чалавека, падаючы аўдыторыі тое, што не заўсёды могуць забяспечыць мясцовыя СМІ», – адзначаецца на сайце праекту. Тэлеканал актыўна асвятляў падзеі ў Беларусі ў апошнія гады, асабліва ў 2020-м.

Hавiны
Сілавікі зладзілі ператрус у кватэры журналіста Рамана Васюковіча
2021.04.06 19:34

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў