Беларусь збіраецца прыпыніць з Польшчай і Чэхіяй дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах


Праект закону аб прыпыненні дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) у дачыненні Польшчы і Чэхіі ўнесены Саветам Міністраў на разгляд Палаты прадстаўнікоў.

«Прыпыніць дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ад 19 лістапада 1990 года ў дачыненні Рэспублікі Польшча і Чэшскай Рэспублікі», – гаворыцца ў картцы дакументу, апублікаванага на Нацыянальным прававым партале.

Міністэрства абароны Беларусі неаднойчы закідала Польшчы тое, што яна парушае ДЗУСЕ, павялічваючы колькасць сваіх узброеных сілаў і мадэрнізуючы іх. Мінабароны папярэджвала, што асабовы склад польскага войска не павінен перавышаць 234 тысячы чалавек. Прэтэнзіяў да Чэхіі вайсковае ведамства Беларусі ніколі не агучвала.

Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе была падпісаная ў 1990 годзе. Удзельнікамі дамовы былі 16 краінаў NATO і 6 краінаў Варшаўскай дамовы. У 1999 годзе быў падпісаны адаптаваны варыянт дакументу. У 2023 годзе з ДЗУСЕ выйшла Расейская Федэрацыя.

Дамова аб звычайных узброеных сілах у Еўропе прадугледжвала нацыянальна-тэрытарыяльныя і блокавыя абмежаванні, уводзіла ліміт на прысутнасць на тэрыторыях краінаў-удзельніц войскаў і баявой тэхнікі іншых краінаў. Пра велічыню узброеных сілаў гаворка ў дакуменце не вялася.

Hавiны
Аршанскую бітву прыбяруць, Каліноўскага выкрасляць. Як перапісваюць падручнікі
2023.09.08 09:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў