У выніку расейскіх абстрэлаў на Харкаўшчыне загінулі чацвёра цывільных


За содні ў Харкаўскай вобласці загінулі чатыры мірныя жыхары, заявіў старшыня Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Увечары 7 ліпеня расейцы абстралялі Нямышлянскі раён Харкава – пашкоджаныя жылыя будынкі. Тры чалавекі загінулі, пяцёра атрымалі раненні.

Паводле Сінягубава, расейскія вайскоўцы таксама працягваюць абстрэльваць цывільную інфраструктуру Харкаўскага, Чугуеўскага, Ізюмскага і Багадухаўскага раёнаў вобласці. Зруйнаваныя прыватныя дамы і гаспадарчыя будынкі.

У Чугуеўскім раёне два чалавекі атрымалі раненні, яшчэ двое былі параненыя ў Цыркунах. 71-гадовая жанчына ў Цыркунах у выніку абстрэлаў загінула.

Агулам на Харкаўшчыне цягам содняў у выніку абстрэлаў загінулі чацвёра цывільных, дзевяць – параненыя.

Сінягубаў дадае, што на лініі фронту на Харкаўшчыне працягваюцца баявыя дзеянні. У прыватнасці, расейскія войскі штурмавалі пазіцыі ЗСУ ў кірунку Дзяменцьеўкі, але атака была паспяхова адбітая.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 7 ліпеня
2022.07.07 20:10

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў