Палёты з Іраку ў Менск на наступныя дзесяць дзён павінны быць адмененыя. Пра гэта паведаміў амбасадар Еўрапейскага Звязу ў Багдадзе Марцін Хат, перадае DELFI.
«З некалькіх крыніц да нас паступіла такая інфармацыя, што палёты на наступныя дзесяць дзён адмяняюцца. Здаецца, што гэта цалкам надзейная інфармацыя. Наколькі мы разумеем, пра гэта «Iraqi Airways» інфармавала ўсе турыстычныя агенцтва краіны», – сказаў дыпламат.
Паводле яго, афіцыйнага паведамлення пра гэта ад іракскіх авіялініяў яшчэ не атрымаў.
Хат таксама сказаў, што іракскі ўрад сфармаваў камітэт для высвятлення верагоднай незаконнай дастаўкі іракскіх мігрантаў у Літву праз Беларусь.
Менавіта мігранты з Іраку складалі дзве траціны сярод нелегалаў, якія літоўскія ўлады затрымлівалі на мяжы з Беларуссю. Яны дабіраліся ў Менск авіярэйсамі з Багдаду, а ў бліжэйшыя дні планавалася адкрыць рэйсы і з іншых іракскіх гарадоў.
МГ belsat.eu