У Мазыры працаўнікі ГУБАЗіК супольна з амапаўцамі і байцамі САХР схапілі ўдзельнікаў жнівеньскіх акцыяў пратэсту. МУС паведамляе, што сілавікі затрымалі 11 асобаў.
Удзельнікаў мірных акацыяў пратэсту ў Мазыры шукалі працаўнікі ГУБАЗіК з калегамі з гомельскага ўпраўлення. Затрыманне стала своеасаблівай спецаперацый пры сілавым падтрыманні байцоў АМАПу і САХР. У выніку сілавікі схапілі 11 чалавек. Затрыманне было 4 траўня.
Затрыманыя ў асноўным маладыя людзі да 18 да 27 гадоў, толькі аднаму арыштаванаму 54 гады.
Следчыя распачалі крымінальную справу, і цяпер 11 асобаў падазраваныя ў крымінальнай справе за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
СК belsat.eu